Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ліквідатар памёр, не дачакаўшыся рэгістрацыі 15:47, 20/06/2007
У Віцебску на 60-м годзе жыцьця памёр адзін з заснавальнікаў грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, інвалід Чарнобылю Мікалай Шынкоўскі.
Як паведаміў “Радыё Свабода” старшыня аб’яднаньня Аляксандар Ваўчанін, вайсковы мэдык Шынкоўскі ўдзельнічаў у ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС з 2 траўня 1986 году. Ён быў камандзірам асобай вайсковай мэдычнай роты.
19 траўня 2007 году чарнобыльскі актывіст удзельнічаў ва ўстаноўчым зьезьдзе, на якім вырашылі стварыць грамадзкае аб’яднаньне ліквідатараў.
У выступе на зьезьдзе Шынкоўскі выказаў пратэст супраць плянаванага скасаваньня чарнобыльскіх ільготаў. “Гэта трагедыя народу”, — гаварыў віцебскі чарнобылец.
Ці зарэгіструюць новае аб’яднаньне? Мін’юст, паводле Ваўчаніна, мусіць даць адказ да 12 ліпеня.