Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку даецца 4-8 тыдняў на пераход да НЭПу
17:32, 21/06/2007

У чыноўнікаў МЗС было досыць часу, каб адшліфаваць фармулёўкі заявы з нагоды страты прэфэрэнцыяў. Для айчынных спажыўцоў афіцыёзу сакрэт Палішынэля афішавалі акурат 21 чэрвеня, піша ў “Нашай Ніве” Аляксандар Класкоўскі.

Заява стрыманая. З акцэнтам на ўроне інтарэсам простых грамадзянаў. Без тае бравады, што дэманстравалася на высокім узроўні паўгоду таму, калі фактычна й было прынятае рашэньне Эўразьвязу: "Што мы такое страцілі? Ці то $100 млн., ці то $200 млн., гэта мы не заўважым. Гэта не запазычанасьць Расеі за газ ды нафту. Перажывем, абыдземся!".

Проціпастаўляць адныя страты іншым паводле вэктару наўрад ці лягічна. Бо з усіх бакоў у мінусе, і гэта сума з нарастаючым вынікам.

Дарэчы, што да сумы ўрону ад вылету з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцыяў, дык арытмэтыкай для першае клясы тут не абыдзешся. Калі мэханічна вылічыць, колькі складаюць 3% падвышэньня мыта, нібыта й сапраўды ня страшна. Але ж тут найболей пацягнуць ускосныя страты, якія будуць расьці сьнежным камяком, калі непрыемная гісторыя зацягнецца. Краіна з "чорнай меткай" — ня лепшы партнэр для заключэньня новых бізнэс-кантрактаў.

З апазыцыі (у шырокім сэнсе) на гэтым пытаньні пакуль што зрабіў сабе цалкам пісьменны піяр Аляксандар Ярашук. Заўважце: ён і ягоны БКДП прымусілі сябе паважаць. Зь ім сустракалася Пяткевіч, яго стараюцца не чапаць майстры бруднай прапаганды.

Між тым маглі б выявіць сябе і лідэры палітычнай апазыцыі. Во калі быў бы дарэчы адкрыты ліст наверх, напрыклад, ад Мілінкевіча! Вы, маўляў, зьмякчыце закон аб прафсаюзах ды выпусьціце Казуліна, а я, выкарыстоўваючы свае сувязі ў Эўропе, паклапачуся пра найхутчэйшае аднаўленьне статус-кво!

Як можна зразумець са слоў таго ж Ярашука, правадыры партыйнай апазыцыі ня рвуцца гуляць на гэтай паляне празь нюансы асабістых дачыненьняў. Для асобных болей актуальная зараз прапаганда гістарычных тэзаў чарговай канфэрэнцыі ў Маскве з тамтэйшымі правымі ("Левыя і правыя — два галёшы параю", — зьедліва зазначыў нехта з блогераў). Стары сюжэт!

Дарэчы, наконт Масквы. Чарговы жорсткі аналітык ад Суздальцава. Каму цяжка адолець усе зыгзагі мэтафараў, верставыя слупы эпіграфаў ды плыні сарказму, адразу дакладаю пра сухую астачу.

Сэнс такі: надзеі беларускага боку на выратавальную сустрэчу з Пуціным разьвеяліся, з "асымэтрычным адказам" таксама ня сьвеціць. Масква працягвае трымаць на эканамічным кручку. Уваход у яшчэ болей жорсткае цэнавае поле 2008 году можа быць для беларускай эканомікі пагібельным.

Рэзюмэ: "У выпадку калі А.Лукашэнка наважыцца ісьці наперад без Масквы, цягам наступных 4-8 тыдняў беларускі прэзыдэнт мусіць вылучыць новую эканамічную палітыку (НЭП) для Беларусі, якая б забясьпечыла гістарычна імгненнае ўваходжаньне краіны ў рынкавы фармат дачыненьняў зь яе асноўным эканамічным партнэрам". Адлік пайшоў.

Канешне, наконт імгненнасьці, нават гістарычнай, ёсьць сумневы. Але несумненна тое, што высокае беларускае кіраўніцтва сёньня сапраўды заціснутае ў кут рынкавымі імпэратывамі. І адным продажам "блакітных фішак" становішча не ўратуеш.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: