Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі за хабары арыштаваныя палкоўнікі КДБ і МУС 12:42, 25/06/2007
Генеральная пракуратура Беларусі расследуе крымінальную справу ў дачыненні трох палкоўнікаў КДБ і МУС. Пра гэта паведаміў генпракурор Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі ў Менску 25 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.
Па яго словах, крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) узбуджаная Генеральнай пракуратурай 31 траўня ў дачыненні двух палкоўнікаў КДБ (адзін з іх – дзейны) і аднаго палкоўніка МУС. Усе трое арыштаваныя, іх прозвішчы не называюцца.