Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія дэмакраты будуць супрацоўнічаць з Блокам Юліі Цімашэнкі 15:52, 25/06/2007
Берасцейскія абласныя арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Свабоднага прафсаюза Беларускага і Беларускага Хельсінкскага камітэта плануюць супрацоўнічаць з рэгіянальнымі структурамі партыі "Батьковщина" і Блокам Юліі Цімашэнкі ў Луцку (Украіна).
Перспектывы супрацоўніцтва абмяркоўваліся падчас візіту ў Луцк прадстаўнікоў берасцейскіх арганізацый 19–20 чэрвеня. Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянцін Лазаронкаў, паездка была арганізаваная ў рамках Дамовы аб дружбе і паразуменні, падпісанай у снежні 2005 года палітычнымі партыямі і НДА Берасцейскай і Валынскай абласцей.
У Луцку прынятае рашэнне аб супрацоўніцтве ў гуманітарнай і сацыяльна-культурнай сферы.
Інфармацыйную падтрымку беларускім дэмакратычным структурам зробяць прадстаўнікі рэгіянальных украінскіх СМІ. Акрамя таго, адміністрацыя Валынскага дзяржуніверсітэта імя Лесі Украінкі пацвердзіла магчымасць навучання ў ВНУ берасцейскай моладзі, якая падвяргаецца пераследам па палітычных матывах.
Сёлета ў рамках рэалізацыі Дамовы аб дружбе і паразуменні паміж палітычнымі партыямі і НДА Берасцейскай і Валынскай абласцей плануецца таксама правядзенне сустрэч па абмене інфармацыяй, арганізацыя сумеснага моладзевага лагера "Еўрапейскія каштоўнасці і Еўрапейскі Звяз", шэраг спартовых і турыстычных мерапрыемстваў. Акрамя таго, берасцейцы стануць удзельнікамі штогадовай канферэнцыі і круглага стала, прысвечанага Тадэвушу Касцюшку, і святкавання Дня Незалежнасці Украіны.