Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сусветныя цэны на газ знізіліся за тыдзень на 10%
12:03, 25/06/2007

Сусветныя цэны на прыродны газ знізіліся за мінулы тыдзень на 10% і ўсталяваліся на самым нізкім узроўні за тры месяцы. Так, паводле афіцыйных вынікаў гандлю на New York Mercantile Exchange (NYMEX) у Нью-Ёрку, ф`ючэрсны кантракт на прыродны газ з пастаўкай у ліпені за перыяд 15–22 чэрвеня гэтага года знізіўся ў цане з 7,918 да 7,130 дал. за 1 млн брытанскіх тэрмальных адзінак. У тым ліку на гандлі 22 чэрвеня цана прыроднага газу знізілася на 3% да самага нізкага ўзроўню за тры месяцы.

Увесь мінулы тыдзень цэны на прыродны газ зніжаліся, але сёння раніцай падзенне цэнаў на прыродны газ працягнулася. Так, на таргах цаны па пагадненнях з прыродным газам упершыню за тры месяца зваліліся ніжэй псіхалагічнай адзнакі 7 дол. за 1 млн брытанскіх тэрмальных адзінак. Мінімальная цана пагаднення па кантракце на ліпень сёння складае 6,980 дал. за 1 млн брытанскіх тэрмальных адзінак – самая нізкая катыроўка пасля 19 сакавіка, паведамляе “Росбизнесконсалтинг”.

Нізкія цэны на "блакітнае паліва" абумоўленыя наяўнасцю яго дастатковых прамысловых запасаў у ЗША. Дадаткова істотны ціск на цэны аказала таксама інфармацыя з Расеі аб пашырэнні доступу ААТ "Газпром" да міжнародных рынкаў прыроднага газу.

Нагадаем, што 22 чэрвеня гэтага года Газпром, брытана-галандская ВР і ТНК-ВР падпісалі трохбаковы мемарандум аб паразуменні па стварэнні стратэгічнага альянсу і дамовіліся аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па нафтагазавых актывах. У тым ліку была дасягнутая дамоўленасць аб продажы Газпрому долі ТНК-ВР у Кавыкцінскім праекце.

Згодна з пагадненнем, Газпром атрымае 62,8% акцый кампаніі "РУСИА Петролуем", якая з`яўляецца трымальнікам ліцэнзіі на Кавыкцінскае радовішча, а таксама 50% акцый Усходне-Сібірскай газавай кампаніі (УСГК), якая ажыццяўляе праект рэгіянальнай газіфікацыі Іркуцкай вобласці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: