Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Першая частка крымінальнай справы ў дачыненні 22 чалавек, сярод якіх 9 супрацоўнікаў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні і мытні "Заходні Буг" будзе завершаная ў ліпені гэтага года, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра пазапраўны увоз буйных партый тавараў па падробленых мытных дакументах. "Іх дзеяннямі дзяржаве прычыненая шкода на суму звыш як Br24 млрд", – удакладніў П.Міклашэвіч.
Расследаванне другой часткі дадзенай крымінальнай справы, па словах генпракурора, завершыцца праз 3 месяцы. "Ужо будуць прыцягнутыя каля 50 абвінавачваных, сярод іх 25 супрацоўнікаў мытных органаў. Іх дзеяннямі прычыненая шкода на суму каля Br90 млрд", – удакладніў ён.