Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З прычыны пазбаўлення прэферэнцый «Шкловалакно» губляе 1,1 мільёна еўра ў месяц
13:21, 25/06/2007

Страта льгот у гандлі з Еўразвязам з прычыны парушэння правоў незалежных прафсаюзаў будзе абыходзіцца ААТ "Полацк–Шкловалакно" штомесяц больш за на мільён еўра. Пра гэта было заяўленае на нарадзе ў адміністрацыі аб`яднання.

Сума – 1 мільён 100 тысяч еўра – супастаўная з месячнай заработнай платай усяго працоўнага калектыву. На прадпрыемстве, дарэчы, працуе 4500 чалавек. Па словах кіраўніцтва, гэтыя страты не адаб`юцца на заработнай плаце працоўных. Адбудзецца толькі памяншэнне штомесячнага чыстага прыбытку прадпрыемства. Цяпер у бухгалтэрыі ўдакладняюцца гэтыя выкладкі. Але ўсе бачаць: з пачатку года скарочаныя шматлікія сацыяльныя выплаты па калектыўнай дамове, замарожаныя заробкі, паведамляе BulletinOnline.org.

Нагадаем, што Генеральная сістэма прэферэнцый была ўведзеная ў 1971 годзе з ініцыятывы Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў і Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў. Яе сутнасць у наступным: для краін, якія развіваюцца, уводзіцца своеасаблівы бонус за захаванне правоў прафсаюзаў. А менавіта – для прадпрыемстваў на 10 адсоткаў зніжаюцца мытныя пошліны на тавары, якія дадзеныя краіны экспартуюць у Еўразвяз.

У 2004 годзе, калі пачаўся пераслед працоўных “Шкловалакна” за ўдзел у Свабодным прафсаюзе Беларускім (СПБ) і быў звольнены старшыня прафсаюза, Савет прафсаюза зрабіў заяву, у якой папярэджваў адміністрацыю аб магчымых наступствах парушэння правоў працоўных. "Усю адказнасць за магчымыя негатыўныя наступствы для прадпрыемства будзе несці дырэкцыя і асабіста генеральны дырэктар, – гаварылася ў заяве. – … Цягам пяці гадоў пяршоўка СПБ рашуча змагаецца з парушэннямі правоў працаўнікоў, нормаў тэхнікі бяспекі і прамсанітарыі на прадпрыемстве, за стварэнне партнёрскіх узаемінаў з наймальнікам. У бюлетэні “Стекляшка” рэгулярна ўздымаюцца пэўныя праблемы працоўнага калектыву. Апошні яго нумар (№16) амаль цалкам прысвечаны стану тэхнікі бяспекі і прамсанітарыі на прадпрыемстве. Прыведзеныя факты выклікалі гнеў адміністрацыі. І некаторыя заўзятыя адміністратары накіравалі сваю энергію не на выпраўленне парушэнняў, а на пераслед сябраў Свабоднага прафсаюза…".

За наступныя тры гады пад ціскам адміністрацыі з прафсаюза выйшлі каля 200 чалавек. За гэты самы час уступілі ў Свабодны прафсаюз толькі два працоўныя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: