Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Якія перавагі дае грамадзянам Еўразвяз?
11:31, 25/06/2007

У краінах ЕЗ пражываюць 493 мільёны чалавек. Пра тое, якую выгоду ім дае сяброўства іх краіны ў Еўразвязе, распавядае "Нямецкая хваля".

Пачаць, пэўна, варта з таго, што ўсе лічаць чымсьці, што само сабою разумеецца: у Еўрапейскім Звязе вось ужо паўстагоддзя пануе мір. Краіны, якія ўваходзяць у ЕЗ, не вядуць паміж сабою ўзброеных канфліктаў. І гэтае немалое дасягненне для густанаселенага еўрапейскага кантынента, у гісторыі якога было больш як дастаткова кровапраліццяў.

Сёння, уступаючы ў Еўразвяз, краіны кантынента абавязваюцца выконваць прынцыпы свабоды і дэмакратыі, правы чалавека і нормы прававой дзяржавы. У ЕЗ няма канстытуцыі, але прынцыпы мірнага і гарманічнага суіснавання дзейнічаюць ужо цяпер. Грамадзяне любой краіны Еўразвяза маюць на тэрыторыі ўсяго ЕЗ правы, якіх за межамі Звязу ў іх няма. Так, у прыватнасці, грамадзянін адной з краін Еўразвяза можа пасяліцца ў любой іншай краіне, што ўваходзіць у ЕЗ, адкрыць там банкаўскі рахунак, знайсці працу, паступіць на вучобу або дажываць свой век пасля сыходу на пенсію. Карыстацца паслугамі і купляць тавары для сваіх патрэб грамадзянін Еўразвяза таксама можа амаль без абмежаванняў на ўсёй тэрыторыі ЕЗ.

Межы без бар`ераў

Асабліва падчас паездак па краінах Еўразвяза грамадзяне ЕЗ усвядомяць, што яны не толькі італьянцы, латышы ці ірландцы. У шматлікіх еўрапейскіх краінах на мяжы не правяраюць пашпартоў, калі ўвогуле гэтыя межы можна ўбачыць, пераязджаючы на машыне з Нямеччыны, скажам, у Галандыю ці на цягніку з Бельгіі па Францыі.

Страхавы поліс, заключаны ў краіне пражывання, дзейнічае і за яе межамі. Плаціць хоць у Партугаліі, хоць у Фінляндыі можна адной валютай. Еўра ўвялі ў сябе ўжо 13 краін ЕЗ. Адзіныя стандарты на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага Звязу дзейнічаюць у шматлікіх іншых сферах.

Напрыклад, у тэлекамунікацыі. Калісьці, у час манаполіі "Тэлекома" жыхары Нямеччыны не мелі магчымасці выбіраць тэлефонную кампанію. З 1998 года кожны можа вырашаць сам, паслугамі якога аператара сувязі карыстацца. Сотавы тэлефон з нямецкім нумарам спраўна працуе хоць у Італіі, хоць на Канарскіх выспах, пры гэтым цэны на роўмінг паніжаныя з лета гэтага года.

Дарогі і аэрапорты

У ЕЗ дзейнічае цэлы шэраг дырэктыў, накіраваных на абарону правоў спажыўцоў. Адмянілі рэйс самалёта – пасажыр атрымлівае кампенсаванне. Іншы прыклад: генетычна мадыфікаваныя прадукты харчавання павінны быць адпаведным чынам пазначаныя. Еўрапейскі Звяз працягвае ўмацоўваць і свой унутраны рынак, дапамагаючы слабым рэгіёнам, інвестуючы грошы ў развіццё іх інфраструктуры.

Ад будаўніцтва новых дарог і аэрапортаў выйграюць усе жыхары ЕЗ. Але калі яны чымсьці незадаволеныя, то яны маюць права падаваць скаргі на Еўразвяз. Петыцыі прымае спецыяльная камісія Еўрапейскага Парламента.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: