Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
3 ліпеня менчукам прапаноўваюць катацца на лыжах і каньках 16:59, 25/06/2007
У Менску ў рамках святкавання Дня вызвалення Менска ад фашыстаў запланаванае правядзенне шэрагу святочных мерапрыемстваў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску начальнік ідэалагічнага ўпраўлення Менгарвыканкама Генадзь Курбека.
Паводле яго слоў, 1-га ліпеня на праспекце Пераможцаў пройдзе фізкультурна-спартовае свята. Мерапрыемства пачнецца ў 9.00. У рамках свята адбудуцца забегі на лыжаролерах, ролікавых каньках, выступы футбалістаў, асілкаў, коннікаў, паведамляе «Інтэрфакс».
3-га ліпеня ў 11.00 адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў да абеліска Перамогі на праспекце Незалежнасці, паведаміў Г.Курбека.
Ён распавёў, што на праспекце Машэрава 3-га ліпеня адбудзецца вайсковы парад і моладзева-спартовае свята. У 21.00 ля стэлы Менск – горад-герой адбудзецца святочны канцэрт, а ў 23.00 у Менску будзе дадзены святочны салют, паведаміў Г.Курбека.
Ён таксама адзначыў, што ў 22.55 перад пачаткам салюту запланаваны харавы спеў удзельнікамі свята гімна Беларусі.
Да дня вызвалення Менска ад фашыстаў зальюць штучную лёдавую коўзанку, паведаміў Генадзь Курбека.
"Да трэцяга ліпеня поруч Палаца спорту на праспекце Пераможцаў будзе залітая штучная коўзанка", – сказаў ён.
Па словах Г.Курбекі, з прычыны прагназаванага цёплага надвор`я будзе заліты "на нядоўгі час". "Але магчымасць пакатацца там будзе", – дадаў ён.