Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падатковая нагрузка на эканоміку Беларусі вялізная 17:30, 25/06/2007
Падатковая нагрузка на эканоміку Беларусі ў 2006 годзе склала 34%. Пра гэта паведаміў сёння першы намеснік міністра фінансаў Андрэй Харкавец на паседжанні профільнай камісіі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу», на якім разглядаўся праект закона "Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2006 год".
Паводле інфармацыі Андрэя Харкаўца, фактычныя прыбыткі бюджэту за мінулы год склалі Br28 трлн. 66,6 млрд., або 102,9% да ўдакладненага гадавога плану, выдаткі – Br27 трлн. 488,1 млрд. (95,1 %). Рэспубліканскі бюджэт за мінулы год выкананы з прафіцытам Br1 трлн. 178,5 млрд., або 1,5% да ВУП. У агульнай суме прыбыткаў, якія паступілі, падатковыя прыбыткі склалі 61,4%, унёскі на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне – 32,4%, непадатковыя прыбыткі – 6,2%. Планаваныя паказчыкі дасягнутыя па ўсіх відах падатковых плацяжоў, акрамя акцызаў, падкрэсліў першы намеснік міністра фінансаў, паведамляе БелТА.
На 1 студзеня 2007 года, унутраны доўг склаў Br5,2 трлн., або 1,9% да ВУП (ліміт – 3% да ВУП), знешні доўг – $837,9 млн. (ліміт – $2 млрд.).