Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімір Навумаў: «Пытанні ўзніклі пры высвятленні асоб, якія могуць патрапіць пад амністыю» 16:19, 25/06/2007
Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі пакуль не ўзгадніла законапраект аб амністыі, паведаміў, выступаючы ў парламенце ў панядзелак, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. "Усе дакументы намі перададзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта, але там не з усімі нашымі прапановамі пагадзіліся. Пытанні ўзніклі пры высвятленні катэгорыі асоб, якія могуць патрапіць пад амністыю, заявіў кіраўнік беларускага МУС.
Па яго словах, цяпер праект дакумента знаходзіцца ў Нацыянальным цэнтры законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце краіны, паведамляе «Інтэрфакс».
Як удакладніў У.Навумаў журналістам, у Адміністрацыі прэзідэнта "не згадзіліся з тым, каб пад амністыю патрапілі людзі, якія маюць запазычанасць перад грамадзянамі або дзяржавай". "Там не згодны таксама з прапановамі пра амністыі грамадзян, якія здзейснілі асоба небяспечныя і небяспечныя злачынствы, і па грамадзянах, якія здзейснілі малаважныя правапарушэнні, але адбылі яшчэ невялікую частку тэрміна", – сказаў ён.
"Мы прапанавалі свае катэгорыі грамадзян, а ў якім выглядзе законапраект будзе дапрацаваны нам невядома", – заявіў кіраўнік МУС.