Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былому кіраўніку «Белнафтахіма» інкрымінуецца некалькі злачынстваў 12:07, 25/06/2007
Былы кіраўнік “Белнафтахіма” Аляксандр Бароўскі абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы і наўмысным разгалашэнні звестак, якія з’яўляюцца службовай тайнай, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску генпракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.
"Генеральнай пракуратурай у дачыненні Бароўскага ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 4 артыкула 110 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам у адмыслова буйным памеры). 6 чэрвеня яму прад`яўленае абвінавачванне", – паведаміў генпракурор.
Акрамя таго, паводле слоў Міклашэвіча, 8 чэрвеня ў дачыненні А.Бароўскага ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне службовым становішчам, што ўчыніла буйную шкоду). Таксама ў дачыненні А.Бароўскага расследуецца крымінальная справа па частцы 2 артыкула 375 па факце наўмыснага разгалашэння звестак, якія з’яўляюцца службовай тайнай, працягнуў П.Міклашэвіч. Генпракурор таксама падкрэсліў, што "іншых прозвішчаў называць не будзе ў інтарэсах следства", паведамляе “Інтэрфакс”.
Адказваючы на пытанні журналістаў, генпракурор паведаміў, што злачынствы тычыліся пытанняў закупаў, паставак і рэалізацыі нафты і нафтапрадуктаў. "Шкода падлічвалася ні адным мільёнам даляраў", – удакладніў ён. "Недатыкальных у нас у краіне няма", – падкрэсліў генеральны пракурор.
На дадзеным этапе, па словах П.Міклашэвіча, па справе Бароўскага, затрыманыя "5–6 чалавек".