Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былога намесніка кіраўніка АТ «Рассвет» экстрадуюць з Расеі 12:15, 25/06/2007
Генпракуратура чакае экстрадыцыі з Расеі былога намесніка кіраўніка сельгаспрадпрыемства “Рассвет” Мікалая Гецмана, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску генпракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.
“Цяпер ідзе працэс экстрадыцыі. Мы разлічваем, што М.Гецман будзе перададзены Беларусі”, – сказаў П.Міклашэвіч. Пры гэтым ён адзначыў, што Генпракуратура часцяком сутыкаецца з выкрутамі асоб, якія падлягаюць экстрадыцыі. "Яны спрабуюць пачаць працэдуру прыняцця грамадзянства Расейскай Федэрацыі", – растлумачыў П.Міклашэвіч.
Як раней паведамлялася, былы намеснік кіраўніка аграпрамысловага аб`яднання "Рассвет" М.Гецман, які знаходзіўся ў вышуку, быў затрыманы ў Маскве.
"У МУС Беларусі паступіла аператыўная інфармацыя пра тое, што М.Гецман, які знаходзіўся ў вышуку больш за 5 гадоў, быў затрыманы ў Маскве", – паведамілі "Інтэрфаксу" ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
Там сказалі, што "ён знаходзіцца пад вартай, і будзе вырашацца пытанне аб яго экстрадыцыі".
Былому намесніку кіраўніка прадпрыемства "Рассвет" пракуратура Магілёўскай вобласці ў канцы 90-х гадоў завочна прад`явіла абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў з выкарыстаннем службовага становішча, нагадалі ў МУС.