Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій (Фотарэпартаж) 11:11, 25/06/2007
24 чэрвеня ў наваколлях Чэрвеня адбылася акцыя ў памяць аб ахвярах рэпрэсій сталінізму. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ (КХП-БНФ), БНФ "Адраджэньне", грамадскага камітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У гэтых месцах 26 чэрвеня 1941 года былі расстраляныя каля трох тысяч зняволеных.
Як заявіў у сваім выступе лідэр КХП-БНФ Юры Беленькі, пры правядзенні такіх акцый павінны быць салідарныя ўсе беларусы, бо, адзначыў ён, тут "забівалі людзей за тое, што яны былі беларусамі, ахвярамі свайго народа, за тое, што не адмовіліся ад сваёй мовы". Па словах Ю.Беленькага, кожны беларус павінен ведаць, што мэтай "маскоўскіх акупантаў" было знішчыць беларусаў як нацыю. Калі гэта не зразумець, перакананы ён, "ізноў будзе ліцца кроў". Ю.Беленькі заявіў, што расейская экспансія на Беларусь працягваецца і цяпер – праз распаўсюджванне расейскай мовы і расейскіх тавараў.
У інтэрв`ю БелаПАН гісторык Ігар Кузняцоў адзначыў, што такія акцыі праводзяцца традыцыйна цягам 10 гадоў. "Гэтая акцыя сімвалічная, бо праходзіць у год памяці – 70 гадоў таму пачаліся масавыя рэпрэсіі. Адмысловая трагічнасць рэпрэсій пачатку вайны была ў тым, што паказвалася цынічнасць савецкай прапаганды. Калі замест таго каб даць людзям зброю для барацьбы з ворагам, іх расстрэльвалі. Па сутнасці, іх забілі двойчы. Трагічнасць падзей чэрвеня 1941 года ў тым, што сярод расстраляных былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў", – адзначыў ён.
І.Кузняцоў таксама падкрэсліў, што цяпер ініцыятыва ўвекавечання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій знаходзіцца ў руках грамадскасці. "Хоць было б вельмі добра, каб у сённяшнім мерапрыемстве ўзялі ўдзел і чэрвеньскія ўлады", – сказаў ён.
Гісторык лічыць, што беларусам у справе ўвекавечання памяці сваіх землякоў ёсць чаму павучыцца ў літоўцаў. Дэлегацыя гэтай краіны наведае Чэрвень 30 чэрвеня. У яе складзе будуць і нашчадкі тых, хто быў расстраляны 26 чэрвеня 1941 года.
Былая турма ў Чэрвені, дзе да вайны ўтрымліваліся зняволеныя. Пасля яе пераабсталявалі ў шпіталь

Выразаныя з дрэва скульптуры зробленыя мясцовым мастаком-разьбавіком Генадзем Матусевічам
Крыжы на магілах палякаў, якія загінулі ад савецкага тэрору
Непадалёк узвышаецца помнік рэпрэсаваным літоўцам, што загінулі ад савецкага тэрору
Непадалёк узвышаецца помнік рэпрэсаваным літоўцам, што загінулі ад савецкага тэрору
Недалёка ад горада ўсталяваны драўляны крыж і помнік расстраляным зняволеным