Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сукала: «Да Інтэрнэту ў нас рукі не дайшлі» 11:40, 25/06/2007
Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала, лічыць, што Крымінальны кодэкс Беларусі не змяшчае неабходных нормаў, якія дазваляюць даваць прававую ацэнку злачынствам, звязаным з Інтэрнэтам. "Калі мы прымалі новы кодэкс, у яго былі занесеныя сем "кампутарных" складаў злачынстваў, але ў цэлым да Інтэрнэту ў нас фактычна рукі не дайшлі, тым больш, што тады гэта было пытанне не практыкі, а тэорыі", – сказаў В.Сукала ў інтэрв`ю "Інтэрфаксу".
На яго меркаванне, "гэты раздзел патрабуе карэктоўкі". "Сёння інтэрнэт-злачыннасць стала рэальнасцю. А мы сутыкаемся з тым, што выявіць пэўнага вінаватага за размяшчэнне паклёпу ў Інтэрнэце практычна немагчыма", – сказаў В.Сукала.