Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Станіслаў Багданкевіч: «Празмернае крэдытаванне нясе рэальную пагрозу банкаўскай сістэме»
12:27, 26/06/2007

Цягам паўгода беларускія ўлады не аднойчы заяўлялі пра намер прыцягнуць буйныя замежныя крэдыты. У лютым Мінэканомікі абвясціла пра намер атрымаць у 2007 годзе незвязаныя кітайскія крэдыты на суму больш за мільярд даляраў. Ад Расеі ўлады даўно чакаюць стабілізацыйны крэдыт у 1,5 мільярдаў даляраў. Праз структуры аўстрыйскага Раффайзен-банка планавалася прыцягнуць каля мільярда еўра. Нядаўна агучаныя намеры нідэрландскага банка ABM Amro крэдытаваць беларускую эканоміку на суму 500 мільёнаў еўра. Сітуацыю з прыцягненнем замежных крэдытаў пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы эканаміст, у мінулым кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

– Які лёс абяцаных банкаўскіх крэдытаў?

– Раффайзен-банк прыцягвае крэдыты ў нашу банкаўскую сістэму праз “Приорбанк”. Магчыма, нашы банкі нешта і атрымоўваюць. Тое ж можна сказаць і пра ABM Amro.

Ужо на першае студзеня запазычанасць краіны складала 1 мільярд 300 мільёнаў даляраў. Запазычанасць перад замежнымі банкамі на пачатак года складала блізу 800 мільёнаў даляраў. Працэс прыцягнення замежных банкаўскіх крэдытаў працягваецца, але гэта ў нашых умовах ненармальны працэс, бо празмернае, нямэтавае крэдытаванне нясе рэальную пагрозу нацыянальнай банкаўскай сістэме.

Нам неабходныя прамыя інвестыцыі, прамыя крэдыты нашым прадпрыемствам, а не крэдытаванне праз банкаўскую сістэму. Атрыманы такім чынам крэдыт прадпрыемства прадае банкаўскай сістэме за рублі, якія расходуе на свае патрэбы: папаўненне адваротных сродкаў, выплату зарплаты і г. д. У будучыні, каб вярнуць крэдыт, прадпрыемства павінна зноў ісці ў банк, купляць валюту, аказваючы ціск на і без таго абмежаваныя валютныя рэзервы банкаўскай сістэмы. Стабілізаваць рэзервы банкаўскай сістэмы можа станоўчае сальда ў знешнім гандлі, продаж буйных прадпрыемстваў. У нас гэтага няма.

Прыцягненне заходніх банкаўскіх рэсурсаў на крэдытаванне нашай эканомікі цяпер неэфектыўнае, бо вялікае адміністрацыйнае ўмяшанне дзяржавы ў эканамічныя стасункі.

– Наколькі выкананыя абяцанні па прыцягненні крэдытаў ураду?

– Пакуль гэта ўсе толькі заяўкі. Крэдыторы пытаюць: навошта вам крэдыт, калі ў вас прафіцыт бюджэту? Гэта было асноўным аргументам Расеі, калі яна пачатку сумнявацца, ці даваць нам крэдыт. Я ведаю, што кітайцы гатовыя даваць крэдыты пад пэўныя эфектыўныя праекты. Іх Беларусь пакуль не падрыхтавала. Пытанне ў падвешаным стане.

Усяго ж на пачатак года Беларусь мае каля 7 мільярдаў даляраў сукупнага доўгу. Гэта сур`ёзная велічыня, якая вынікае з афіцыйных дадзеных аплатнага балансу за мінулы год. Сюды ўваходзяць даўгі ўсёй эканомікі рэспублікі, у тым ліку крэдыторская запазычанасць прадпрыемстваў.


камэнтароў: 8

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: