Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр фінансаў пераблытаў даклад. Але «дэпутаты» ўсё роўна прагаласавалі «за»
09:23, 26/06/2007

Учора ў “парламенце” міністр фінансаў Мікалай Корбут прадстаўляў адразу два законапраекты. Абодва яны тычыліся падаткаў пры гандлі з Расеяй. Калі міністр фінансаў пачаў чытаць даклад па першым законапраекце, спікер “парламента” Уладзімір Канаплёў нават пацікавіўся, ці не пераблытаў ён пытанне. Аднак Мікалай Пятровіч працягнуў свой даклад, як ні ў чым не бывала. “Дэпутаты” пасля выступу задавалі пытанні, а потым прагаласавалі “за”. І толькі пасля гэтага высветлілася, што законапраекты ўсё-ткі пераблыталі. Прагаласавалі за першае пытанне, а даклад міністр прачытаў да другога пытання.

– Мікалай Пятровіч, ну я ж у вас пытаў! – абурыўся спікер.

– Калі разглядалі гэтыя два дакументы, яны разам былі, – апраўдваўся міністр фінансаў.

У выніку, галасаванне прыйшлося адмяніць, і дэпутаты па другім разе націснулі кнопкі “за”, паведаміла «КП в Беларуси».

Законапраекты, якія “разглядаліся”, называліся: «Аб праекце закона РБ аб ратыфікацыі пратаколу паміж урадам РБ і ўрадам РФ аб парадку збірання ўскосных падаткаў пры выкананні прац, аказанні паслуг” і “Аб праекце закона аб прыняцці пратаколу паміж урадам РБ і ўрадам РФ аб занясенні змены і дадаткаў у пагадненне паміж урадам РБ і ўрадам РФ аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні прац, аказанні паслуг, ад 15 верасня 2004 года”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: