Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юшчанка заклікаў Еўропу пакараць Расею за энергетычны шантаж 16:31, 26/06/2007
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка бачыць умацаванне энергетычнай бяспекі Украіны ў дыверсіфікаванні шляхоў энергазабеспячэння. Пра гэта ён заявіў у сваім выступе на 10-ай штогадовай Стамбульскай канферэнцыі "Усход сустракае Захад: новыя межы энергетычнай бяспекі".
На думку прэзідэнта, каменем перапоны на ўзятым Украінай шляху стануць "спробы манапалізацыі экспартных і транзітных патокаў энерганосьбітаў". "Ужо неаднаразова мы былі сведкамі таму, як тым ці іншым спосабам энергетычныя рычагі выкарыстоўваліся ў якасці сродку ціску. Гэта – непажаданая і вельмі небяспечная тэндэнцыя", – сказаў Юшчанка.
"Да прыярытэтаў Украіны ў справе ўмацавання энергетычнай бяспекі і дыверсіфікаванні шляхоў энергазабеспячэння, безумоўна, адносіцца стварэнне адзінай прасторы транзіту энергарэсурсаў, якое аб`яднае рэгіёны Балтыкі, Чорнага мора і Каспія", – сказаў прэзідэнт. Ён агучыў і самыя блізкія планы Украіны, сярод якіх развіццё нафтаправода Адэса–Броды, адзначае proUA.com.
Зазначым, што на пачатку чэрвеня ўкраінскі прэзідэнт у інтэрв`ю "Файнэншл таймс" заявіў, што стасункі Украіны з Расеяй застаюцца "даволі складанымі", аднак бакі вядуць "істотную працу" па развязанні наяўных праблем. Юшчанка заклікаў расейскія ўлады не змешваць палітыку з сітуацыяй на нафтавым і газавым рынках і дадаў: "Нам бы хацелася, каб гэтыя праблемы былі б вырашаныя на прынцыпах добрасуседскіх стасункаў і пабудовы эканамічных стасункаў на аснове прынцыпаў свабоднага рынку". Пры гэтым ён таксама выступіў з заклікам да ЕЗ адказваць на дзеянні Расеі шляхам выкарыстання "агульнай энергетычнай палітыкі".
"Падзеі "газавай вайны" 2005–2006 года, падзеі ў Беларусі, у краінах Балтыі і Эстоніі з`явіліся сведчаннем таго, што ў тыя дні ніводная з краін не змагла самастойна сфармаваць эфектыўную энергетычную палітыку", – адзначыў Юшчанка.