Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Генэральны сакратар ХДС патрабуе свабоды і дэмакратыі для Беларусі 17:39, 26/06/2007
Сваю заяву Рональд Пофала зрабіў сёньня ў Бэрліне, у часе адкрыцьця канфэрэнцыі “Пэрспэктывы для Беларусі” з удзелам беларускіх апазыцыйных палітыкаў, дэпутатаў Бундэстагу і экспэртаў, паведамляе “Радыё Свабода”.
Генэральны сакратар кіроўнай у Нямеччыне партыі хрысьціянскіх дэмакратаў падкрэсьліў, што “Нямеччына ды Эўразьвяз і надалей павінны дэманстраваць сваё жорсткае стаўленьне да парушэньня правоў чалавека ў гэтай краіне. Аднак не ігнараваць супрацоўніцтва зь Менскам у выпадку, калі беларускае кіраўніцтва прадэманструе сваю гатовасьць да рэформаў”.
Сярод галоўных патрабаваньняў Эўразьвязу, паводле Пофалы, па-ранейшаму застаюцца: вызваленьне ўсіх палітвязьняў, уключна з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным, павага ўладаў да асноўных палітычных правоў і свабодаў.
Генэральны сакратар ХДС заклікаў прадстаўнікоў беларускай апазыцыі да кансалідацыі. “Аб’яднайце свае сілы з дэмакратычнымі партыямі і грамадзкімі арганізацыямі, абавязкова аб’яднайцеся вакол Аляксандра Мілінкевіча і яго руху “За свабоду”, - сказаў Пофала. Ён запэўніў, што Эўразьвяз заўсёды будзе на баку тых сілаў, якія выступаюць за свабодную і дэмакратычную Беларусь.