Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пілігрымка «Вільня - Будслаў-2007» выправіліся з Мінска ў Вільню
15:13, 26/06/2007

23 чэрвеня з новай беларускай сталіцы ў старую накіраваліся беларускія ўдзельнікі міжнароднай пілігрымкі Вільня-Будслаў-2007, прысвечаныя 500-годзьдзю пачатку сплава лесу па Віліі. У 1507 годзе па Віліі сплавілі драўніну, з якой збудавалі касцёл і кляштар бернардынцаў у Вільні.

Сёлетняя пілігрымка прывязе 1-2 ліпеня на Сьвята Маці Божай Будслаўскай копію яе абразу, які летась пабываў зь беларускімі альпіністамі на Гімалаях, а таксама двухметровы сасновы крыж, зроблены з бервяна, якое 500 год таму сплыло па Віліі з Будслава ў Вільню. У суботу ранкам у Менскім касцёле Сьв. Сымона й Алены з нагоды гістрачнай пілігрымкі прайшла святая імша, якую правёў біскуп Антоні Дзямянка.

Напрыканцы чэрвеня з розных месцаў Беларусі традыцыйна выходзяць пешыя пілігрымкі ў нацыянальны санктуарый у Будславе. У суботу 23 чэрвеня да Маці Божай Будслаўскай выйшлі пілігрымы з Баранавічаў, а ў панядзелак раніцай распачалася пілігрымка з Віцебска.

Віцебскія пілігрымы рушылі ў шлях, які працягнецца цэлы тыдзень, ад катедральнаго касцёла св. Барбары. У пілігрымцы бяруць удзел каля сотні вернікаў, сярод якіх паўтара дзесятка маладых каталікоў з санкт-пецярбургскай парафіі св. Кацярыны.

Мэта першага дня дарогі - санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне. Усяго віцебскія пілігрымы з малітвамі і песнямі пройдуць за тыдзень больш за 200 кіламетраў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: