Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка мог тройчы памерці
10:23, 26/06/2007

Ахова кіраўніка Беларусі праваліла першы этап спаборніцтваў сярод целаахоўнікаў. З прычыны няправільных дзеянняў сваіх целаахоўнікаў Аляксандр Лукашэнка мог тройчы загінуць.

На шчасце, гэтыя промахі былі дапушчаныя не ў рэальным жыцці, а на спаборніцтвах сярод прафесійных целаахоўнікаў, піша расейская газета «Твой день».

– Прэзідэнт, на жаль, напэўна загінуў бы, калі б гэтыя памылкі былі дапушчаныя ў працоўных умовах, – канстатавалі аўтарытэтныя суддзі.

Кубак

Ужо чацвёртым разам у горад Дзяржынск Ніжагародскай вобласці з`ехаліся целаахоўнікі з усёй Расеі і краін СНД, каб паўдзельнічаць у розыгрышы Адкрытага міжнароднага кубка.

Гледачы нібыта патрапілі на прагляд галівудскага блокбастару: VIP-ахоўнікі стралялі, паказвалі прыёмы рукапашнага бою, абясшкоджвалі тэрарыстаў, везлі сваіх падапечных на экстрэмальнай хуткасці ад злачынцаў. Адзінай прэзідэнцкай аховай былі беларусы, усе астатнія каманды ўяўлялі прыватныя ахоўныя структуры. Таму ўвага да целаахоўнікаў Лукашэнкі была падвышаная.

Памылкі

Па сцэнары прэзідэнт прыехаў на возера, каб пакупацца. У вадзе яго чакалі адразу дзве небяспекі – «кілеры», пераапранутыя ў вадалаза і рыбака. Вадалаз сядзеў у вадзе і быў замаскіраваны пад купіну. Калі рыбака беларускія целаахоўнікі абясшкодзілі адразу, то вадалаза яны не заўважылі. Вырашыўшы агледзець вадаём, ахоўнікі Лукашэнкі на яго… наступілі.

Целаахоўнікі з Беларусі дапусцілі яшчэ адзін промах, які б каштаваў ім жыцця Бацькі. Ніводны з чатырох целаахоўнікаў Лукашэнкі не заўважыў «кілера», які хаваўся ў машыне. Па сцэнары VIP-персону запрашаюць на футбол. Непадалёк ад футбольнага поля стаяла машына, у багажніку якой хаваўся «кілер», палюючы на ўяўнага прэзідэнта. Абяззброіць суперніка ў целаахоўнікаў Лукашэнкі не атрымалася. Гэтак жа як і знайсці «бомбу», схаваную ў вядры з фарбай.

Перамога

– Хоць целаахоўнікі Лукашэнкі не адолелі некаторыя задачы, – гаворыць прэс-сакратар Адкрытага міжнароднага кубка прафесійных целаахоўнікаў па версіі IPBL Аксана Грыгорычава, – пасля разбору памылак з нашымі інструктарамі яны выдатна адрабілі астатнія заданні і ў выніку нават вырвалі перамогу ў Кубку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: