Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя 8 гадзін трымала пастара ў багажніку мікрааўтобуса
09:39, 26/06/2007

Суд Цэнтральнага раёна Менска 25 чэрвеня адхіліў скаргу пастара суполкі "Ян Прадвеснік" Аб`яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь Антонія Бокуна на жорсткае абыходжанне з ім супрацоўнікаў міліцыі 4 чэрвеня. Як паведаміў БелаПАН А.Бокун, разгляд скаргі, які праводзіў суддзя Валеры Есьман, цягнуўся не больш за пяць хвілін, уключна вынясенне рашэння. Жорсткім абыходжаннем пастар лічыць яго васьмігадзіннае знаходжанне ў багажнай частцы міліцэйскага мікрааўтобуса "ГАЗ", не абсталяванай для перавозкі людзей.

На пляцоўцы каля трох квадратных метраў знаходзіліся яшчэ шасцёра студэнтаў, затрыманых за несанкцыянаванае шэсце. Сам А.Бокун, які пакутуе на гіпертанію 3-ай ступені, быў затрыманы за правядзенне несанкцыянаванага набажэнства і 4 чэрвеня асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту.

Скарга пастара на рашэнне суду Цэнтральнага раёна аб накладанні адміністрацыйнага арышту будзе разглядацца 26 чэрвеня ў Менскім гарадскім судзе. У гэты ж дзень суд Цэнтральнага раёна разгледзіць скаргу на рашэнне аб дэпартацыі з Беларусі пратэстанцкага прапаведніка грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка.

А.Бокун таксама паведаміў, што 25 чэрвеня атрымаў адмову ў арэндзе памяшкання ў будынку Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў для правядзення набажэнстваў. У дакуменце за подпісам намесніка кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менска Мікалая Бурага гаворыцца пра немагчымасць сумяшчэння штотыднёвых набажэнстваў суполкі з асноўнымі кірункамі дзейнасці РДК прафсаюзаў па культурным абслугоўванні насельніцтва.

Паводле інфармацыі пастара, царква "Ян Прадвеснік" падала зварот у адміністрацыю Цэнтральнага раёна, у якім просіць дазволіць правядзенне набажэнстваў у будынку па Даўгінаўскім тракце, дзе раней збіраліся вернікі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: