Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілёўскі гарвыканкам: Пікеты – гэта ціск на судовыя ўлады 15:36, 26/06/2007
У Магілёве не дазволілі пікетаў за вызваленьне былога кандыдата ў прэзыдэнты, палітвязня А. Казуліна. Магілёўскі гарвыканкам матываваў забарону пікетаў так: “Патрабаваньне вызваленьня некаторых катэгорыяў грамадзянаў ёсьць спосабам ціску на судовыя дзяржаўныя органы ўлады, а гарадзкая выканаўчая ўлада ня мае права спрыяць такім дзеяньням”, паведамляе “Радыё Свабода”.
Гарвыканкам у сваім адказе параіў ініцыятарам пікетаў вырашаць такія пытаньні “цывілізаваным чынам — у судовым парадку”.
Пікеты мелі адбывацца цягам тыдня — ад 1 да 6 ліпеня. Акцыі пратэсту былі прымеркаваныя да гадавіны зьняволеньня лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, а таксама іншых палітвязьняў.
Заяўку на пікеты падавалі магілёўскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі