|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Беларускі амбасадар пакрыўдзіўся на ўладу Гданьска? 11:42, 26/06/2007 У гэты ж дзень мясцовая “Газэта” напісала, што супрацоўнік консульства Беларусі зьвярнуўся ў магістратуру па справе верша “Прарок”. На думку грамадскага актывіста Паўла Мажэйкі, гэты верш, які заклікае: “Паўстаньце, рабскія натуры, пакіньце свой адвечны сон...”, вельмі актуальны сёньня для беларусаў. Таму дыппрадстаўніцтва адразу зарэагавала, паколькі песьня на словы верша мела прагучаць падчас адкрыцьця помніка. Але Гданьск не згадзіўся выкрэсьліць песьню са сваіх плянаў. Помнік пастаўлены на скрыжаваньні вуліцы Янкі Купалы й Мсьцівага ІІ ў Гданьску – Аліве з нагоды 125-годзьдзя з дня нараджэньня беларускага паэта. Ініцыятарам ўшанаваньня памяці Купалы была беларуская дыяспара Гданьска. Прарок Сярод маны, сярод насмешкаў, Знак нейкі тулячы к грудзям, Ішоў прарок пясчанай сцежкай З навукай новаю к людзям. Праціўны вецер лез у вочы І плачам пеў, як дзіцянё, Звяр`ё зубамі йграла ўночы, Днём выла ў небе груганне. А ён, незнаючы граніцаў, Ішоў, хістаючысь, наўслонь; Агонь біў толькі з-пад зраніцаў, Вялікіх праўд святы агонь. Душа палала дзіўным жарам, Бы з зораў выснутая ніць, Што свет магла б сваім пажарам Абвіць і к сонцу ўваскрасіць. Ужо з сваім аклічным словам Прарок далёка быў вядом, Народу шмат збудзіў к дням новым, Даў славу братнюю братом. Аж так дасяг - аквечан хвалай - Зямлі забранай сумных хат, Дзе царства цемры панавала, Дзе сілу ўзяў над катам кат. Народ змарнеўшы таго краю Свайго нат імені не знаў, Як непатрэбшчына якая, Гібеў на свеце і канаў. Галовы людзі пахіліўшы, Зямлю капалі як краты, Ўтапіўшы ў мёртвай ночнай цішы Усе жаданні яснаты. Паўстанце, рабскія натуры, Пакіньце свой адвечны сон, Загаманіце віхрам, бурай, Каб ажна дрогнуў ваш палон. Пара у рукі браць паходні Ўставаць, ісці, ноч асвятляць! Бо што не возьмеце сягодня, Таго і заўтра вам не ўзяць. За мной, за мной, забраны людзе! Я добрай доляй послан к вам І знаю, што было, што будзе, І вас у крыўду не аддам! Так гаварыў і з рабства клікаў Людзей на волю той прарок, Ждучы з трывогаю вялікай Ад іх адказу неўнарок. А людзі, глянуўшы на сонца Ў адказ казалі грамадой: - Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?... Янка Купала 1912 г.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|