Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэнэ ван дэр Ліндэн: «Страсбур чакае канкрэтных крокаў з боку афіцыйнага Менску» 10:44, 26/06/2007
“Мая пазыцыя вядомая афіцыйнаму Менску”, -- такімі словамі пракамэнтаваў вынікі суботняй сустрэчы са спэцыяльным прадстаўніком беларускага МЗС у пытаньнях узаемадзеяньня з эўраструктурамі Сяргеем Гайдукевічам прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн.
Паводле ван дэр Ліндэна, ПАРЭ па-ранейшаму прынцыпова гатовая да дыялёгу і чакае адпаведнай гатовасьці да яго з боку афіцыйнага Менску.
“Страсбур і раней заяўляў, што чакае канкрэтных крокаў з боку афіцыйнага Менску, падкрэсьліў прэзыдэнт ПАРЭ.
Размова ідзе пра вызваленьне палітзьняволеных у Беларусі, прызнаньне апазыцыйных сілаў як элемэнта палітычнага плюралізму, спыненьне ціску на няўрадавыя арганізацыі і незалежныя мэдыі.
У часе размовы з С.Гайдукевічам ван дэр Ліндэн выказаў спадзяваньне на тое, што “ПАРЭ ўсё ж зможа вітаць у сваіх шэрагах і Беларусь, калі тая возьме на сябе абавязаньні адпавядаць дэмакратычным рэформам”, -- паведамілі «Радыё Свабода» ў прэсавай службе прэзыдэнта ПАРЭ.