Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейцы кампенсавалі шкоду беларусам толькі часткова
14:20, 26/06/2007

Расейская кампанія "Западтранснефтепродукт" выплаціла Br2 млрд. у якасці кампенсавання за шкоду, прычыненую аварыяй у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, паведаміў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Апацкі.

«Па ацэнцы нашых спецыялістаў, "Западтранснефтепродукт" выплаціў недастатковую суму для кампенсавання ўсіх наступстваў ад аварыі ў Бешанковіцкім раёне", – сказаў суразмоўца агенцтву БелТА. Рэальная лічба кампенсавання ў некалькі разоў вышэйшая.

Аляксандр Апацкі распавёў, што Мінпрыроды накіраваў у суд пазоў аб выплаце расейскай кампаніяй астатняй часткі кампенсавання. "Западтранснефтепродукт" прапаноўваў нам працягнуць перамовы па вызначэнні дакладнай сумы кампенсавання шкоды, аднак мы не маем намеру больш ісці насустрач", – адзначыў першы намеснік міністра.

«Мы абапіраліся на кампетэнтныя лабараторныя даследаванні нашых спецыялістаў", – сказаў Аляксандр Апацкі. Іх дакладнасці можна давяраць. У суму кампенсавання Мінпрыроды ўключыла таксама дадатковыя сродкі, неабходныя на прадухіленне наступстваў аварыі, якія могуць выявіцца праз некалькі гадоў.

Пасля дзвюх аварый у Бешанковіцкім раёне Мінпрыроды выступіла з ініцыятывай прыпыніць эксплуатацыю нафтаправода "Западтранснефтепродукта". Праверка Праматамнагляду МНС паказала, што нафтаправод кампаніі працаваў з цэлым шэрагам парушэнняў. Аднак "Западтранснефтепродукт" гарантаваў, што ў будучыні такія інцыдэнты будуць выключаныя.

Нагадаем, 23 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці адбылася значная ўцечка паліва з нафтаправода. Забруджаныя каля 1,2 га. Частка дызельнага паліва патрапіла ў прыток Заходняй Дзвіны – раку Ула. Па папярэдніх дадзеных, рака была забруджаная на працягласці прыкладна 15 км.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: