|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Папаўся нецвярозым – падпішыся на «Савецкую Беларусь» 15:47, 26/06/2007 Калектыў з 4500 працаўнікоў павінен быў выпісаць 735 асобнікаў наступных дзяржаўных газет: «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета», «Знамя юности», «Народное слово», «Витебский рабочий», «7 дней», «Полоцкий вестник».. Лідыруе "СБ" – 382 асобнікі. Гэта значыць, адна газета на 12 чалавек, адзначае BulletinOnline.org. Гэта замацаванае спецыяльным распараджэннем дырэктара прадпрыемства ААТ "Полацк–Шкловалакно" ад 24 траўня. У ім у прыватнасці гаворыцца: "У сувязі з падпісной кампаніяй на другое паўгоддзе 2007 года кіраўнікам, начальнікам структурных падраздзяленняў правесці падпіску на асноўныя кантраляваныя выданні ў колькасці паводле даведзенага плану". Да дакумента прыкладаецца і табліца з спісам кантраляваных выданняў і колькасцю газет, якія павінны былі выпісаць працаўнікі кожнага цэха. Для начальнікаў падраздзяленняў абавязковая падпіска – лішні галаўны боль. На іх нясмелыя пярэчанні дырэктар рэагаваў адназначна: – Гэта не наша ініцыятыва. Указанне прыйшло з адміністрацыі прэзідэнта. У розных цэхах гэтую праблему вырашалі па-рознаму. У цэху № 9 прымушалі падпісвацца парушальнікаў працоўнай дысцыпліны – спазнелых на працу, прагульшчыкаў, працоўных якія трапілі ў нецвярозым стане. У цэху № 7 наадварот прымушалі падпісвацца лепшых працаўнікоў, пераможцаў сацыяльных спаборніцтваў. Праўда, у выглядзе заахвочвання ім абяцалі дадатковую прэмію з умовай, што яны выпішуць кантраляваную газету. Быў і такі варыянт. Начальнік раптам убачыў, што працаўнік чытае газету ў працоўны час: "Так, любіш чытаць, значыць, выпісвай газету або пазбаўлю прэміяльных!" Пажарнікі таксама занеслі своеасаблівае ўкладанне ў падпісную кампанію. Трапляецца працаўнік з цыгарэтай у неналежным месцы – купляй латарэю або падпісвайся на іх ведамасную газету. Алена, працаўнік заводакіраўніцтва: – Я такія газеты прынцыпова не чытаю. І ні хто мяне не прымусіць іх выпісаць. Пётр, начальнік змены цэха № 7: – Першыя 3-4 старонкі ў “Советской Белоруссии” – гэта казка пра "белага бычка", а далей чытаць можна. Я пачынаю яе чытаць з апошняй старонкі. Мікалай, працоўны цэха №10: – Я даўно ніякіх газет не выпісваю. Усе навіны чытаю ў Інтэрнэце, гэта больш аператыўна і зручна. Дарэчы Свабодны прафсаюз працаўнікоў ААТ "Полацк–Шкловалакно" выпускае свой інфармацыйны бюлетэнь “Стекляшка”, які распаўсюджваецца бясплатна тыражом 299 асобнікаў. Аднак згодна з іншым распараджэннем дырэктара пранос яго на тэрыторыю прадпрыемства забаронены. “Стекляшка” нібыта адцягвае працоўных ад выканання імі сваёй працы.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|