Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чавес дапаможа Лукашэнку нафтай
14:01, 26/06/2007

На перамовах Чавеса з Лукашэнкам будуць абмяркоўвацца закупы ўзбраенняў, але галоўным пытаннем будуць пастаўкі венесуэльскай нафты, лічыць аўтар інтэрнэт-рэсурсу “Избранное”, аглядальнік “Независимого военного обозрения” Ігар Благадароў.

Пытанні вайсковага супрацоўніцтва на перамовах паміж Чавесам і Лукашэнкам будуць напэўна абмяркоўвацца, але наўрад ці закупы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі беларускай вытворчасці будуць галоўным пытаннем. Беларусы проста не здольныя прапанаваць Чавесу нічога істотнага. Хутчэй за ўсё цэнтральным будзе пытанне аб пастаўках нафты,

Лукашэнку трэба загрузіць свае нафтаперапрацоўчыя магутнасці і займець рычаг для гандлю з Расеяй па цэнах на энерганосьбіты.

Здагадка пра тое, што беларусы выступяць як пасярэднікі па продажы расейскіх узбраенняў, няслушная. Гэта немагчыма, бо «Рособоронэкспорт» апошнім часам наладзіў вельмі цесныя і шматгранныя стасункі з венесуэльскім кіраўніцтвам. Пра гэта, у прыватнасці, сведчаць апошнія кантракты на будаўніцтва патроннага і аўтаматнага заводаў у Венесуэле.

Хоць паводле дадзеных апошняга штогодніка Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследаванняў праблем свету (SIPRI) вайсковыя выдаткі Беларусі ў 2006 годзе павялічыліся больш як на 30% (з 368 млн.дал. у 2005 г. да 574 млн.дал. – у 2006 г.) , наўрад ці Лукашэнка ўкладвае грошы ў развіццё ваеннай прамысловасці з мэтай наступнага экспарту яе прадукцыі.

Па-першае да дадзеных SIPRI па такіх дзяржавах як Беларусь варта ставіцца з вызначаным скептыцызмам, паколькі яны робяць разлікі на падставе афіцыйных крыніц. Акрамя таго, Беларусь цяпер на Захадзе не ў гонары і таму такія лічбы могуць быць завышанымі.

Што тычыцца ваеннай прамысловасці, то цяпер у Беларусі вырабляюцца зенітныя ўстаноўкі і некаторыя элементы сістэм СПА, напрыклад, апаратура сачэння за паветранымі цэлямі. Я не бачу якога-небудзь павелічэння вытворчасці гэтых вырабаў.

Нафта на гэтых перамовах будзе значна больш важным пытаннем, чым зброя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: