Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рашэнне аб дэпартацыі польскага прапаведніка засталося ў сіле
10:38, 27/06/2007

Суд Цэнтральнага раёна Менска 26 чэрвеня адхіліў скаргу дэпартаванага пратэстанцкага прапаведніка, грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка на рашэнне аб яго дэпартацыі. Пра гэта БелаПАН паведаміў юрыст Сяргей Луканін.

Паводле яго слоў, суддзя Таццяна Паўлючук прыняла рашэнне не дапускаць да ўдзела ў працэсе адваката Я.Лукасіка Сяргея Лепеша. “Яна матывавала сваю адмову тым, што нібыта была няправільна аформленая даверанасць на прадстаўленне ў судзе інтарэсаў Лукасіка. Больш за тое, яна не задаволіла хадайніцтва аб допыце сведак з боку Лукасіка. У выніку сведкамі выступілі толькі супрацоўнікі міліцыі”, – адзначыў С.Луканін.

27 траўня Я.Лукасік быў затрыманы пасля набажэнства, якое праводзілася ў прыватным доме пастара адной з пратэстанцкіх цэркваў сталіцы. Я.Лукасіка даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна Менска і вызвалілі пасля прыезду ў міліцыю консула Польшчы. Я.Лукасік адмовіўся падпісаць пратакол, які быў складзены ў яго дачыненні ў міліцыі, а таксама даць свае адпячаткі пальцаў.

30 траўня за рэлігійную дзейнасць у якасці прапаведніка начальнік УУС Цэнтральнага раёна Менска Віталь Сінякоў аштрафаваў Я.Лукасіка на адну базавую велічыню (31 тыс. рублёў), абвясціў пра яго дэпартацыю з 7 чэрвеня і забарону на ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: