Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёння завяршаецца папераджальны страйк донараў, які распачаўся 20 чэрвеня. Ягоны ініцыятар ганаровы донар Ігар Каваленка кажа, што на патрабаванні страйкоўцаў пакуль рэакцыі ўладаў няма.
Каваленка гаворыць, што ўдзел у страйку ўзялі каля чвэрці донараў - і абласныя станцыі па пераліванні крыві адчулі дэфіцыт крыві. Нават ездзілі па яе ў раёны. А вось па словах галоўнага ўрача магілёўскай станцыі па пераліванні крыві Барыса Гольдынберга, пратэст донараў на яе працы ніяк не адбіўся. У інтэрв’ю “Салідарнасці” ён сказаў, што “людзі як ішлі здаваць кроў, так і ідуць”, а запасаў на станцыі не краналі, паведамляе “Радыё Рацыя”.
Ігар Каваленка кажа, што бестэрміновы страйк ужо рыхтуецца. Распачацца ён можа пры канцы ліпеня. А датуль з заўтрашняга дня донары-страйкоўцы будуць здаваць кроў, як раней.