Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвія не выдасць грамадзяніна Беларусі 09:45, 27/06/2007
Кабінет міністраў Латвіі ў аўторак прыняў рашэнне не выдаваць Беларусі беларускага грамадзяніна Юрыя Брытвіча. На радзіме Брытвіч абвінавачваецца ў набыцці, захоўванні і перавозцы наркатычных рэчываў, аднак сцвярджае, што крымінальная справа супраць яго сфабрыкаваная.
26-гадовы Брытвіч быў затрыманы 15 верасня на памежным пункце Зілупе. Пазней ён падаў заяву аб падаванні яму альтэрнатыўнага статусу або статусу ўцекача.
Як паведамілі Delfi у Міністэрстве юстыцыі Латвіі, Брытвіч у сваёй заяве адзначыў, што справа, якая знаходзіцца ў судзе Савецкага раёна Менска, сфабрыкаваная для таго, каб не дапусціць яго выезду з краіны і кантактаў з беларускай апазіцыяй.
У лістападзе 2006 года Генпракуратура прыняла рашэнне аб тым, што выдача Беларусі Брытвіча магчымая. Аднак 23 красавіка 2007 года Упраўленне па справах грамадзянства і іміграцыі прыняло рашэнне прысудзіць Брытвічу альтэрнатыўны статус тэрмінам на год і выдаць дазвол на часовае знаходжанне ў Латвіі. Такім чынам, выдача Брытвіча Беларусі стала немагчымай.