Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З Беларусі знікаюць вуліцы Леніна 17:49, 27/06/2007
Полацкія ўлады вырашылі вярнуць гістарычнае імя вуліцы Леніна. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Аляксандр Адзіночкін падчас сустрэчы з калектывам нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Ужо сёлета ўвосень яна атрымае назву Вялікая, якую насіла ў сярэднявеччы і да канца XVIII стагоддзя. Пасля вуліца мела назву Ніжнепакроўскай, а падчас савецкай улады атрымала імя правадыра сусветнага пралетарыяту, перадае Еўрарадыё.
Мясцовыя ўлады таксама мяркуюць зрабіць вуліцу Вялікую цалкам пешаходнай.