Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка абяцае адмовіцца ад татальнага кантролю
10:25, 27/06/2007

"Я гатовы адмовіцца ад практыкі прыняцця рашэнняў па асобных індывідуальных праектах, ухваляючы ў цэлым найбольш перспектыўныя кірункі і пэўныя праекты. Пры гэтым я павінен бачыць, што кожная капейка была накіраваная па прызначэнні", – заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня на нарадзе па пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі арганізацыям рэальнага сектара эканомікі.

Нарматыўна-прававая база па аказанні дзяржпадтрымкі павінна быць падрыхтаваная такім чынам, каб у нядбайных дырэктараў не было магчымасцяў парушаць яе, лічыць Лукашэнка. "Усё павінна быць без белых плямаў", – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Па словах віцэ-прэм`ера Андрэя Кабякова, прыярытэтнымі кірункамі дзяржпадтрымкі павінны стаць падвышэнне эфектыўнасці прамысловай вытворчасці, энергазахаванне, адраджэнне сяла і развіццё рэгіёнаў, паведамляе прэс-служба.

Як адзначалася на нарадзе, урад лічыць неабходным удасканаліць у Беларусі сістэму выдзялення субсідый прадпрыемствам. Гэтаму павінна спрыяць скарачэнне падатковай нагрузкі. У краіне плануецца ўдасканаліць механізм банкруцтва прадпрыемстваў. У прыватнасці, з 2,5 да 6 гадоў прапанаванае павялічыць перыяд санацыі, калі прадпрыемства яшчэ мае магчымасць, рэалізаваўшы нейкі прарыўны праект, пазбегнуць ліквідацыі.

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць, у сваю чаргу, паведаміў пра тое, што больш як траціна прадпрыемстваў, якія атрымалі летась дзяржпадтрымку, не выйшлі на запланаваныя паказчыкі вытворчасці. Па яго словах, нараўне з аб`ектыўнымі ёсць цэлы шэраг суб`ектыўных прычын: нізкі ўзровень падрыхтоўкі бізнэс-планаў, неэфектыўнае выкарыстанне атрыманых сродкаў альбо выкарыстанне іх не па мэтавым прызначэнні. Складана ідуць справы ў прадпрыемстваў камунальнай формы ўласнасці, што з`яўляецца вынікам недапрацоўкі аблвыканкамаў, лічыць З.Ломаць.

Падводзячы вынік нарады, А.Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі працягнецца практыка аказання дзяржпадтрымкі прадпрыемствам рэальнага сектара эканомікі. "Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць рэальны сектар эканомікі, але рабіць гэта будзем цывілізавана, з улікам міжнароднага досведу. Толькі на эфектыўныя праекты мы будзем накіроўваць дзяржаўныя рэсурсы", – падкрэсліў ён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: