Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На расейскай нафце больш не заробіш 15:06, 27/06/2007
Беларусь з прычыны праблем з доступам у трубаправодную сістэму не можа аднавіць экспарт сваёй нафты, перарваны з пачатку 2007 года ў сувязі з умовамі пастаўкі, якія змяніліся, і дэфіцытам сыравіны на беларускіх НПЗ. Пра гэта расейскімі СМІ сёння паведаміў прадстаўнік органаў дзяржкіравання. На думку вядомага эканаміста Леаніда Заікі, паніжэнне экспарту нафты звязанае з легалізаваннем паставак расейскай нафты, якія робяць рээкспарт малапрывабным. “Цяпер кожная тона нафты ўлічваецца Расеяй, за яе трэба плаціць экспартную пошліну. Расейцы легалізавалі пастаўкі нафты ў Беларусь, пазбавілі іх “шэрых” схем, на якіх узбагачаліся набліжаныя да ўлады людзі”, – заявіў эксперт у інтэрв`ю прэс-цэнтр Хартыі’97.
“Тут гаворка ідзе пра рээкспарт расейскай нафты. Ён насамрэч фактычна спынены. Расейскія і беларускія трэйдары да 2007-га года зараблялі на рээкспарце энергарэсурсаў добрыя грошы”, – лічыць Леанід Заіка.
“У гэтым годзе пастаўкі нафты ў Беларусь паменшыліся на 25%. Расея магла б пастаўляць і больш нафты, але існуюць тэхнічныя абмежаванні. Акрамя таго, цераз Беларусь, на думку шматлікіх спецыялістаў, у Еўропу ішла вялікая колькасць “крадзенай” нафты, якая нідзе не афармлялася. Цяпер у гэтай сферы Крэмль наводзіць парадак. Сёння кожная тона нафты ўлічваецца Расеяй, за яе трэба плаціць экспартную пошліну. Расейцы легалізавалі пастаўкі нафты ў Беларусь, пазбавілі іх ад “шэрых” схем, на якіх узбагачаліся набліжаныя да ўлады людзі”, – мяркуе эксперт.
Па ўсім бачнасці, справа не ў тэхнічнай праблеме доступу да трубы. Расея спрабуе строга кантраляваць аб`ёмы пастаўкі нафты для беларускіх патрэб, якія абкладаюцца спецыяльнай для Беларусі (паніжанай) пошлінай і аб`ёмы, прызначаныя для транспартоўкі праз Беларусь у іншыя краіны, якія абкладаюцца экспартнай пошлінай.
Страты ад падзення рээкспарту, на думку эканаміста, – гэта страты не Беларусі, а людзей, якія маюць дачыненне да карупцыйных схем.
“Праца з нафтай у нас ператварылася ў вельмі дзіўную эканамічную дзейнасць, яе рэнтабельнасць знізілася да 3%. Тое, што адбываецца на нафтавым рынку – гэта вынік чарговага ціску Расеі на Беларусь”, – нагадвае эканаміст.