Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Службоўцам забаранілі прымаць падарункі 15:59, 27/06/2007
У Беларусі на заканадаўчым узроўні будзе замацаваная забарона на атрыманне дзяржаўнымі службоўцамі падарункаў у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, паведамляе “Інтэрфакс”.
У прынятым у сераду “палатай прадстаўнікоў” законапраекце аб занясенні паправак у некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнай службы гаворыцца, што "дзяржаўны службоўца не мае права прымаць маёмасць (падарункі) або іншую выгоду ў выглядзе паслугі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў".
Пры гэтым, атрымліваемыя на такіх мерапрыемствах сувеніры, кошт якіх перавышае 5 базавых велічынь (адна базавая велічыня – Br31 тыс), перадаюцца ў прыбытак дзяржавы па рашэнні камісіі, створанай кіраўніком дзяржаўнага органа, заявіў дэпутатам дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце Беларусі Валерый Міцкевіч, які прадстаўляў праект закона.