Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэзэнтацыя «Начной чытанкі»
11:54, 27/06/2007

Радыё «Свабода» выдала мультымэдыйны дыск «Начная чытанка». На ім — запісаныя ў рамках праграмы «Начная Свабода» творы паўсотні аўтараў разам зь іх біяграфіямі і фатаздымкамі.

У зборніку — рэчы на любы густ і розных жанраў. Да прыкладу, Лявон Вольскі і Адам Глёбус чыталі свае казкі, Віктар Шалкевіч — міні-п’есы, Альгерд Бахарэвіч, Ева Вежнавец і Югася Каляда — апавяданьні. Ёсьць таксама і пераклады — Сяржук Мядзьведзеў чытаў урыўкі з пакуль ненадрукаванай па-беларуску кнігі амэрыканца Чака Паланюка «Байцоўскі клюб», Вэраніка Бяльковіч — зь першай кнігі сэрыі сучаснай чэскай літаратуры, раману Ганы Андранікавай «Гук сонечнага гадзіньніка».

А найбольш у «Начной чытанцы» паэзіі — свае вершы чыталі паэты розных пакаленьняў — сярод іх Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў, Алесь Разанаў, Міхал Анемпадыстаў, Джэці, Віктар Жыбуль, Вальжына Морт, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч.

Плянуюцца тры прэзэнтацыі дыску — 27, 28 і 29 чэрвеня ў фальварку «Добрыя мысьлі» (вул. Магілёўская, 12). Пачатак а 19-й. Колькасьць месцаў абмежаваная, таму на прэзэнтацыю патрапяць тыя, хто прыйдзе першым. Дыскі змогуць атрымаць таксама і тыя, каму месца ня хопіць. Пазьней яго можна будзе замовіць праз электронны адрас nsvaboda@tut.by.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: