|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Карціна Алеся Пушкіна шакавала беларускіх службоўцаў (Фота) 11:37, 27/06/2007 Алесь Пушкін далучыўся да беларускай каманды ў Вілейскім раёне. Разам з пяцьцю іншымі ўдзельнікамі экспэдыцыі ён сплываў па рацэ на плыце па маршруце Камена – Міхалішкі – Быстрыца да летувіскага Буйвіджаю, і далей празь Вільню ў Коўна. Падчас прыпынку ў Вільні ўдзельнікі экспэдыцыі былі запрошаныя на ўрачысты прыём у гарадзкую ратушу, дзе гасьцей асабіста прыняў мэр Вільні Ёзас Імбрасас. У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі беларускага пасольства ў Вільні й дэпутаты “палаты прадстаўнікоў”. У Вільню Алесь Пушкін прывёз адну са сваіх апошніх працаў, якая яшчэ нідзе не выстаўлялася. Мастак меў намер падараваць яе Віленскаму музэю Івана Луцкевіча. Падчас прамовы ў ратушы Алесь Пушкін запрэзэнтаваў сваю карціну перад публікай, што выклікала скандал. -- Яшчэ ў Беларусі я запакаваў абраз, баючыся, што вада можа яго зьнішчыць, таму яго ніхто ня бачыў. Падчас прыёму ў ратушы я яго адкрыў і падараваў Музэю Луцкевіча. Там была намалявана праўда. Узьняўшы абраз у гару, я сказаў: “Вось Беларусь, яна зараз у чаканьні. Яна несвабодная. У гэтай краіне шануюцца помнікі Леніну й Сувораву, там нельга размаўляць па-беларуску, там судзяць маладафронтаўцаў”. Пасьля гэтых словаў я ўручыў абраз мясцовым беларусам, і тады ўсе разьбегліся. Пазьней мяне не пусьцілі на плот. Старшыня нашай каманды Міхаіл Петух загадаў капітану плыта, на якім я плыў, выгнаць мяне. Усе паплылі далей, а я застаўся адзін на беразе, -- распавёў мастак. На абразе былі намаляваныя чырвона-зялёныя рукі аголенай цяжарнай жанчыны, заплеценыя калючым дротам. -- Гэта выява несвабоднай Беларусі, якая некага нам хоча нарадзіць. Каго? Гэта залежыць ад нас. Можа нарадзіць злога й зайздроснага чалавека, які на танку пойдзе на суседа, альбо новага графа Канстанціна Тышкевіча, які будзе нас аб’ядноўваць, закладаць музэі, апісваць берагі нашых культур, -- кажа Пушкін Пасьля сустрэчы ў ратушы карціна Пушкіна зьнікла, так і не патрапіўшы ў беларускі мэзэй. Супрацоўніца музэю Івана Луцкевіча ў Вільні Людвіка Вітушка пяць дзён намагалася знайсьці карціну. Сёньня абраз знайшоўся ў тым самым месцы, дзе яго й пакінуў мастак - у гарадзкой ратушы. Карціна аднак аказалася пашкоджанай, і яе мусяць перадаць на рэстаўрацыю. -- У той вечар было шмат жадаючых сфатаграфаваць карціну, а я вымушаная была тэрмінова зьбегчы на працу, таму карціна там і засталася. Цяпер абраз будзе захоўвацца ў беларусаў Вільні, так, як і хацеў спадар Пушкін, -- заявіла Людвіка Вітушка. Выпадак з карцінай Пушкіна – гэта не адзінае непрыемнае здарэньне, якое здарылася падчас экспэдыцыі. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся з-за таго, што віленскія беларусы прывіталі экспэдыцыю бел-чырвона-белымі сьцягамі. Мясцовая паліцыя нават перапісала пашпартныя дадзеныя асобаў, якія трымалі беларускую нацыянальную сымболіку. “У першы дзень нейкі летувіс вырваў сьцяг, камэнтуючы гэта тым, што сярод сустракаючых знаходзяцца два чыноўнікі. Як пазьней высьветлілася, ён сам аказаўся летувіскім чыноўнікам. Пазьней хтосьці нават выклікаў паліцыю, якая сьпісала дадзеныя асобаў, трымаючых сьцягі. Паліцыя патлумачыла гэта тым, што нельга доўга стаяць са сьцягамі. У 90-я гады, калі Летува змагалася за незалежнасьць, менавіта зь бел-чырвона-белымі сьцягамі мы былі ў самых гарачых кропках. Мы стаялі са сьцягамі на ўсіх мітынгах, нават 13-а студзеня. На вышэйшым узроўні прыймаюцца дэклярацыі, Лукашэнку не дазваляюць уехаць у Летуву, а на такім ніжэйшым узроўні ўсё інакш. Дык пра якое паразуменьне можна гаварыць?”, -- кажа Вітушка. Дарэчы, згаданая сытуацыя ўзьнікла ўжо не ўпершыню - нездарма афіцыйнай сымболікай экспэдыцыі зьяўляюцца не нацыянальныя сьцягі абедзьвух краінаў, а сіняе палотнішча з напісам “Вілія-Нярыс”. Зьдзіўляюць паводзіны ўладаў Летувы, якія з аднаго боку выказваюць спачуваньне й абурэньне адносна антыбеларускай палітыкі Лукашэнкі, а з другога боку самі забараняюць выкарыстоўваць мясцовым беларусам сваю нацыянальную сымболіку. Міжнародная экспэдыцыя “Шляхамі графа Канстанціна Тышкевіча” распачалася на пачатку чэрвеня ад вёскі Камена Вілейскага раёну. Маршрут сплыву па Віліі цалкам адпавядае экспэдыцыі, якую 150 гадоў таму ажыцьцявіў гісторык, этнограф і архэоляг Канстанцін Тышкевіч. 3 ліпеня яна мае завершыцца ў летувіскім Коўне. ![]()
|