Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Службоўцаў прымусяць замоўкнуць
16:26, 27/06/2007

“Палата прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі прыняла ў першым чытанні папраўкі ў шэраг законаў па пытаннях дзяржаўнай службы, дзе рэгламентуецца парадак і ўмовы публікацый і выступаў дзяржаўных службоўцаў, звязаных з выкананнем службовых абавязкаў. "Законапраектам усталёўваецца, што мэтазгоднасць дадзеных публікацый і выступаў вызначаецца кіраўніком дзяржаўнага органа або ўпаўнаважанай ім асобай", – заявіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце краіны Валеры Міцкевіч.

Дырэктар цэнтра адзначыў журналістам, што "сёння ўзнікаюць сітуацыі, калі дзяржаўны службоўца выказвае свае версіі па тым ці іншым пытанні, прадстаўляючы той ці іншы дзяржаўны орган, але якія не супадаюць з пунктам гледжання гэтага дзяржаўнага органа". "Такім чынам, калі дзяржслужбоўца, напрыклад, мне падпарадкаваны, то ён павінен будзе атрымаць мой дазвол на тое, каб нешта каментаваць або публікаваць свой артыкул", –сказаў В.Міцкевіч.

Акрамя таго, па яго словах, законапраектам усталёўваецца, што "атрыманне дзяржаўным служачым узнагароды за такія публікацыі і выступы магчымае на падставе дамовы, якая складаецца згодна з грамадзянскім заканадаўствам". Пры гэтым, удакладніў В.Міцкевіч, "дзяржаўны службовец не ў праве адмовіцца ад выканання даручэння кіраўніка падрыхтаваць публікацыю або выступіць з пытаннем, звязаным з выкананнем службовых абавязкаў па прычыне адсутнасці ўзнагароды".

Між іншым, В.Міцкевіч растлумачыў, што дадзеныя нормы заканадаўства не будуць распаўсюджвацца на дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”, сябраў “савета рэспублікі” “нацыянальнага сходу”, старшыняў мясцовых Саветаў дэпутатаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: