Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША увядуць санкцыі супраць «сяброў» Ірана
09:26, 27/06/2007

Профільны камітэт па замежных справах палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША на паседжанні 26 чэрвеня ўхваліў законапраект, які робіць больш жорсткімі санкцыі супраць Ірана і забараняе Беламу дому ўсялякае новае супрацоўніцтва ў сферы ядзернай энергетыкі з Расеяй і іншымі краінамі, што аказваюць Ірану садзейнічанне ў ядзернай і ракетнай галіне. Дакумент пад назовам “Акт 2007 года аб нераспаўсюджанні ў Іран” быў ухвалены камітэтам 37 галасамі “за” пры адным голасе “супраць”. Законапраект прадугледжвае накладанне санкцый на нафтаздабываючыя кампаніі, якія супрацоўнічаюць з Іранам, паведамляе “Інтэрфакс”.

Расея ў дакуменце адзначаная асобна. У тэксце падкрэсліваецца, што "ніякае пагадненне аб супрацоўніцтве" ў ядзернай галіне паміж Расеяй і ЗША не можа быць падпісанае або ўступіць у сілу, калі прэзідэнт ЗША не пацвердзіць кангрэсу, што Расея "спыніла ўсё ядзернае садзейнічанне Ірану, а таксама ўсе пастаўкі ўдасканаленых звычайных узбраенняў і ракет у Іран".

Таксама ў дакуменце гаворыцца: забарона не распаўсюджваецца на ўжо наяўныя пагадненні па супрацоўніцтве ў ядзернай галіне, дзейныя на момант уступлення законапраекта ў сілу.

На чале групы, якая распрацоўвала дакумент, стаяў кіраўнік Камітэта па замежных справах, Том Лантас, які не раз выступаў з крытычнымі заўвагамі ў адрас Расеі.

Супраць законапраекта выступілі тры арганізацыі буйнога бізнэсу ЗША. Яны занепакоеныя тым, што прыняцце "Акту" прывядзе да адказных дзеянняў з боку замежных дзяржаў супраць ЗША, а таксама да пазоваў па лініі СГА. У сумесным лісце, накіраваным 6 сакавіка на імя спікера палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі, гэтыя тры арганізацыі папярэдзілі таксама пра тое, што прыняцце такога дакумента "не падтрымае, а падарве намаганні, якія працягваюцца, па пашырэнні агульнасусветнага ціску на Іран".

Кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Канстанцін Касачоў адзначыў, што рашэнне камітэта яшчэ не азначае прыняцця закона Кангрэсам ЗША. Ён выказаў надзею, што ў выпадку прыняцця гэтага законапраекта палатай прадстаўнікоў Сенат, а таксама прэзідэнт ЗША устрымаюцца ад ухвалення гэтага дакумента.

"У адваротным выпадку пад пагрозу будзе пастаўленае падпісанне і рэалізацыя расейска-амерыканскага пагаднення аб супрацоўніцтве ў ядзернай галіне, якое цяпер рыхтуецца і можа быць узгодненае ў канчатковым выглядзе на сустрэчы прэзідэнтаў Расеі і ЗША, што мае быць 1–2 ліпеня", – падкрэсліў Касачоў.

Ён таксама адзначыў, што гэты законапраект уступае ў супярэчнасць з міжнародным правам, "бо няма ніводнага рашэння ні па лініі Рады Бяспекі ААН, ні па лініі іншых міжнародных спецыялізаваных органаў, якія б накладвалі забарону на такое супрацоўніцтва з Іранам".

Таксама 26 чэрвеня быў ухвалены законапраект аб процідзеянні стварэнню "газавай АПЕК" з удзелам Расеі, Ірана і іншых краін-вытворцаў прыроднага газу.

"Іранскія афіцыйныя асобы пэўна заявілі пра сваю зацікаўленасць выкарыстаць "газавую АПЕК" у якасці прылады для палітычных мэт", – гаворыцца ў законапраекце. Таксама ў ім адзначаецца, што "Расея неаднаразова дэманстравала сваю гатоўнасць скарыстацца сваёй роляй пастаўшчыка нафты і газу для аказання палітычнага ціску на іншыя краіны, такія як Грузія, Украіна, Беларусь і іншыя".

"Стварэнне міжнароднай картэлі па прыродным газе, аналагічнаму АПЕК, стварыла б значную пагрозу для цэнаў і паставак энергіі, для эканомікі ЗША і ўсяго свету, а таксама для іх бяспекі", – гаворыцца ў законапраекце.

Нагадаем, Расея з 23 красавіка адкрыта дапамагае Ірану будаваць АЭС у Бушэры. Таксама ў прэсе абмяркоўвалася тэма магчымых таемных паставак у Іран расейскіх сістэм СПА.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: