Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ханс-Георг Вік: «Еўропа павінна быць больш актыўнай» 13:36, 27/06/2007
Канферэнцыя пад назвай “Перспектывы Беларусі” адбылася 26 чэрвеня ў Берліне. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі, нямецкія парламентарыі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абедзвюх краін. Удзельнік канферэнцыі, былы кіраўнік офіса АБСЕ ў Менску Ханс-Георг Вік распавёў “Нямецкай хвалі” пра перспектывы Беларусі.
– Як Вы ацэньваеце дапамогу, якую аказвае Еўразвяз беларускім дэмакратычным сілам?
– Падтрымка грамадзянскай супольнасці ў цэлым і рознабаковае супрацоўніцтва ў гуманітарным кірунку развітыя вельмі добра. Але што тычыцца падтрымкі апазіцыйных палітычных сілаў у Беларусі, якія хочуць выйграць на наступных выбарах, то тут дапамога нескаардынаваная, і таму малаэфектыўная. У гэтым слабасць Еўразвяза.
– Што, на Вашу думку, неабходна цяпер распачаць?
– Трэба каб Рада Еўропы прыняла рашэнне, паводле якога адпаведныя інстытуты вялі бесперапынныя кансультатыўныя перамовы з вядомымі прадстаўнікамі Рады Еўропы, а таксама палітычнай і грамадзянскай апазіцыяй, каб вызначыць неабходныя далейшыя крокі, а таксама сфармаваць давер да Еўропы як партнёра свабоднай дэмакратычнай Беларусі.
– Якімі Вам бачацца перспектывы для Беларусі?
– Перспектывы могуць быць добрымі, але пры наяўнасці актыўнай стратэгічна прадуманай палітыкі Еўропы па дачыненні да структур грамадзянскай супольнасці Беларусі. З іншага боку, можна казаць пра змрочныя перспектывы, калі такой актыўнасці з боку Еўропы не будзе. На дадзены момант салідарнасць выяўляецца толькі на словах, а не на справе.