Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
3 ліпеня міліцыя не будзе чапаць падвыпіўшых менчукоў 17:06, 28/06/2007
Сталічнаму ГУУС на паседжанні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня вызвалення Менска кіраўнік Менгарвыканкама Міхаіл Паўлаў строга загадаў не выяўляць залішняй стараннасці да тых, хто «не разлічыў свае сілы». «Нават калі чалавек і выпіў лішку, гэта наш грамадзянін, і ніхто нікому не даваў права зневажаць яго гонар і годнасць. І гэтае правіла варта няўхільна выконвацца не толькі па святах, але і ў будні», – рэзюмаваў мэр.
Міліцыя выступіла з прапановай забараніць 3 ліпеня продаж у Менску спіртных напояў і піва пасля 18 гадзін, але ініцыятыва міліцыянтаў не была падтрыманая кіраўніком горада і сябрамі аргкамітэта. «Не будзем абмяжоўваць людзей у святочны дзень. Задача ж мясцовых улад – прапанаваць менчукам такую праграму ўрачыстасцяў, каб яны пра спіртное нават не ўспомнілі», – сказаў Паўлаў, перадае агенцтва «Минск-новости».