Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка просіць Крэмль не ўшчамляць яго інтарэсаў
12:59, 28/06/2007

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў добрых перспектывах развіцця стасункаў з Расеяй, адзначаючы пры гэтым гатоўнасць будаваць “саюзная дзяржава” на раўнапраўнай аснове. "Мы заўсёды будзем адданыя духу інтэграцыі з Расеяй. Мы можам пайсці па гэтым шляху, але на раўнапраўнай аснове, узаемнай павазе, каб не ўшчамляліся інтарэсы адной з дзяржаў", – заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Менску з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, перадае "Інтэрфакс".

Як адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, "хто б ні працаваў у Беларусі прэзідэнтам, усё роўна палітыка будзе накіраваная на тое, каб ствараць нармальныя стасункі з расейскімі грамадзянамі, расейцамі". "Гэта не пафас і не даніна публічнасці. Мы будзем будаваць стасункі з Расеяй вельмі паважліва", – заявіў А.Лукашэнка.

"Мы ганарымся сваімі стасункамі з такімі магутнымі ядзернымі дзяржавамі, як Расея, Кітай, Індыя. Для нас гэта фактар бяспекі", – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён пацвердзіў, што "беларускі бок заўсёды пойдзе на цеснае супрацоўніцтва з Расеяй, але ў інтарэсах беларускага народа". А.Лукашэнка таксама канстатаваў, што "ў нас сакрэтаў ад расейцаў ніколі не было і не будзе".

Па словах А.Лукашэнкі, “калі мы кажам пра ўсталяванне дыпламатычных стасункаў паміж нашымі брацкімі дзяржавамі, то ў мяне ўзнікае пытанне: ці ў поўнай меры гэта адпавядае крытэрам усталявання дыпстасункаў, напрыклад, Беларусі і ЗША?". "Мы настолькі блізкія, што гэтая дата, а прайшло ўжо 15 гадоў, з`яўляецца сімвалічнай і добрай падставай, каб у Беларусь прыехалі нашы расейскія сябры ў асобе такога аўтарытэтнага палітыка як вы, каб чарговым разам мы змаглі паразмаўляць пра самае галоўнае, пра фундаментальнае пытанне нашых стасункаў", – сказаў А.Лукашэнка.

Акрамя таго ён зазначыў: "Калі калісьці страціць сваё значэнне дамова аб усталяванні дыпстасункаў або будзе ліквідаваная пасада амбасадара Расеі ў Беларусі, то ніякага страху не будзе".

У сваю чаргу кіраўнік расейскага МЗС адзначыў, што: "Калі казаць пра двухбаковыя стасункі, то казаць пра дыпламатычныя стасункі недастаткова". "Я перакананы, што мы сваім супрацоўніцтвам узбагачаем паняцце міждзяржаўных стасункаў", – заявіў С.Лаўроў.

Кіраўнік МЗС РФ пацвердзіў гатоўнасць расейскага боку развіваць стасункі з Беларуссю. "Мы гатовыя прасоўваць рэалізацыю нашых дамоўленасцяў, але, вядома, з улікам інтарэсаў дзвюх дзяржаў", – сказаў С.Лаўроў. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што "Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін у сваім пасланні парламенту пацвердзіў гатоўнасць Расеі ісці так далёка (у саюзных стасунках – ІФ), як далёка будзе ісці беларускі бок".

С.Лаўроў нагадаў, што "заўтра ў Маскве адбудзецца паседжанне Савета міністраў “саюзнай дзяржавы”, дзе будуць разглядацца эканамічныя аспекты нашых інтэграцыйных планаў".

С.Лаўроў таксама пазітыўна ацаніў узаемадзеянне знешнепалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў. "Мы дамовіліся пра самае цеснае знешнепалітычнае узаемадзеянне. Мы дамовіліся падрыхтаваць план гэтых дзеянняў на бліжэйшыя два гады і зацвердзіць яго на сумесным паседжанні калегіі МЗС дзвюх дзяржаў, якое пройдзе ў верасні ў Менску", –адзначыў кіраўнік МЗС РФ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: