Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Наваполацку «пахавалі» льготы
16:50, 28/06/2007

27 чэрвеня ў Наваполацку адбыўся першы з шэрагу штодзённых пікетаў супраць адмены льготаў беларускім пенсіянерам, чарнобыльцам, донарам, студэнтам і іншым катэгорыям грамадзянаў.

Хаця акцыя замаўлялася колькасцю да 10 чалавек, у шматлюдным месцы Новаполацка ля гарадскога Палаца культуры ўдзельнікаў і спачуваючых сабралося значна болей. Да труны з надпісам «Ільготы» падыходзілі месцічы, якія атрымоўвалі бюлетэнь на 12 старонках з аналізам становішча, якое чакае тых, хто страціў дапамогу дзяржавы. Навапалачане падпісваліся пад зваротам пра адмену льготаў і за адкліканне мясцовых дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”, якія паслухмяна прагаласавалі за пагаршэнне ўзроўню жыцця народу, паведаміла “Радыё Рацыя”.

Удзел у пікеце прынялі прадстаўнікі розных дэмакратычных партый і недзяржаўных арганізацый, а таксама Незалежнага прафсаюзу вытворчага аб’яднання «Палімір».

Акцыя будзе праходзіць штодзень з 17 да 18 гадзін на працягу цэлага месяца. Падпісныя лісты перададуць у адпаведныя структуры рэспубліканскай і мясцовай улады.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: