Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пісьменнікі і палітыкі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных 17:31, 28/06/2007
28 чэрвеня на месцы масавых пахаванняў пад Гомелем беларускія пісьменнікі, палітыкі і грамадскія дзеячы ўсклалі кветкі. З Менска ў абласны цэнтр прыехалі актывісты аргкамітэта па увекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій пісьменнікі Васіль Якавенка і Анатоль Валахановіч, палітык Вячаслаў Сіўчык. На месцы расстрэлу рэпрэсаваных сабраліся таксама прадстаўнікі аргкамітэтаў па стварэнні партый і палітычных рухаў: "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", "За свабоду", "Разам".
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі свечкі на лясным участку, дзе нядаўна праводзіліся раскопкі масавых пахаванняў. Як адзначыў у інтэрв`ю БелаПАН Вячаслаў Сіўчык, галоўная задача як сталічных, так і мясцовых актывістаў – не дапусціць, каб улады ўтаілі факт расстрэлу рэпрэсаваных.
"Сёлета мы пастараемся ўсталяваць тут мемарыяльны знак, запрасіць святара, каб ён асвянціў гэтае месца. Прычына, па якой улады спрабуюць схаваць факт масавых расстрэлаў людзей, – генезіс, гэта ім вядома. Сучасная ўлада пачуваецца прамымі нашчадкамі НКВД, адзін з прыкмет гэтай пераемнасці пакаленняў – псеўдагістарычны мемарыял "Лінія Сталіна", – лічыць В.Сіўчык.
Пасля завяршэння акцыі яе ўдзельнікі накіраваліся ў Прыбыткоўскі сельскі савет, дзе захоўваюцца парэшткі расстраляных. Старшыня сельсавета Леанід Ігнаткевіч паведаміў актывістам, што яму перададзеныя поліэтыленавыя мяшкі з парэшткамі 70 людзей і чатыры гузікі ад грамадзянскай вопраткі. Прад`явіць іх Л.Ігнаткевіч адмовіўся. Ён заявіў са спасылкай на вайскоўцаў, якія рабілі раскопкі, што кулі і ладункі знойдзеныя не былі. Адносна таго, хто быў расстраляны ў лесе пад Гомелем, старшыня сельсавета не стаў прапаноўваць тэорыі, а прапанаваў пачакаць вынікаў экспертызы.