Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чавес у Маскве заявіў пра магчымасць з`яўлення ядзернай праграмы Венесуэлы
15:21, 28/06/2007

Падчас свайго візіту ў Маскву прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес не выключыў у будучыні развіццё ў яго краіне мірнай ядзернай энергетыкі. "У Ірана ёсць права на развіццё мірнай ядзернай прамысловасці – гэта суверэнная краіна. Прэзідэнт Бразіліі заявіў пра свае ініцыятывы ў галіне ядзернай мірнай энергетыкі, Бразілія таксама мае на гэта права. Хто ведае, магчыма, аднойчы і Венесуэла пойдзе ў гэтым кірунку далей", – заявіў венесуэльскі лідэр падчас адкрыцця культурнага цэнтра імя Сымона Балівара ў Маскве ў чацвер.

"ЗША павінны зразумець, што яны не будуць кіраваць светам, – падкрэсліў Чавес. – На карысць свету ЗША павінны вывесці войскі з Ірака і адмовіцца ад нападкаў на Іран. Гэта свабодная краіна, якая мае права на мірную атамную энергетыку", – цытуе яго ІТАР-ТАСС.

Прэзідэнт Венесуэлы таксама заявіў, што рана ці позна свет стане шматпалярным і справядлівым. Ён заклікаў змагацца за справядлівы свет, за сапраўдную свабоду, а "не тую свабоду, пра якую гаворыць амерыканская імперыя, пагражаючы іншым народам і руйнуючы гарады".

Чавес завочна паспрачаўся з амерыканскім палітолагам Фрэнсісам Фукуямай аб "канцы гісторыі", звязаным з крушэннем Савецкага Саюза і выхадам на першы план амерыканскай мадэлі дзяржаўнасці: "Канец гісторыі, пра які кажа амерыканскі палітолаг Фрэнсіс Фукуяма, – насамрэч не канец, а яе паварот і вяртанне".

Па яго словах, сёння Расея, як і Венесуэла, адраджаецца, "устае з кален". "Нам патрэбная моцная Расея, якая аднавілася, мы хочам працягваць супрацоўніцтва", – цытуе Чавеса "Інтэрфакс".

Чавес таксама заявіў, што закуп узбраенняў не з`яўляецца галоўнай мэтай яго візіту ў Расею. Па яго словах, мэта візіту – "развіццё культуры і супрацоўніцтва, якія павінны ісці наперадзе палітыкі і эканомікі".

Разам з тым ён нагадаў, што Расея была адзінай краінай, якая "прыйшла Венесуэле на дапамогу", паставіўшы самалёты "Сухога" ў гэтую краіну ў сітуацыі, калі "ЗША забаранілі іншым краінам прадаваць Венесуэле самалёты, вырабленым па амерыканскіх тэхналогіях".

Кіраўнік Венесуэлы таксама запэўніў, што ў выпадку нападу ЗША на яго краіну народ Венесуэлы будзе абараняць яе да канца, паведамляе РІА “Новости”.

"Калі ЗША адкрыта нападуць на Венесуэлу, мы гатовыя памерці, абараняючы нашу святую зямлю. Калі нам наканавана памерці за радзіму – мы памрэм. Гэта ж гаворыць і Фідэль", – падкрэсліў Чавес. "Або мы пераможам амерыканскі імперыялізм, або амерыканскі імперыялізм зламае свет", – заявіў Чавес, адзначыўшы, што неаднаразова абменьваўся ідэямі з нагоды падзей з кубінскім лідэрам Фідэлем Кастра, якія адбываюцца на міжнароднай арэне.

Кажучы пра сітуацыі, якія склаліся ў свеце, прэзідэнт Венесуэлы выказаў меркаванне, што капіталістычная мадэль дзяржаўнай прылады знаходзіцца ў вышэйшай фазе свайго развіцця і неўзабаве пойдзе на спад. Пры гэтым Чавес нагадаў пра працы Леніна, Маркса і іншых вядомых рэвалюцыянераў, яшчэ раз падкрэсліўшы ролю сучаснай Расеі ў свеце.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: