Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КНДР ажыццявіла ў сераду запуск ракеты малой далёкасці ў бок Японскага мора, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў паўднёвакарэйскім дзяржаўным апараце.
"У нас ёсць дадзеныя, што Паўночная Карэя запусціла ракету малой далёкасці ў Японскае мора, паблізу ад узбярэжжа паўднёвай часткі правінцыі Камгуонг. Пуск адбыўся прыкладна ў 11:30 раніцы па мясцовым часе і мы збіраем усю інфармацыю пра яго", – паведамляе крыніца.
Тып ракеты застаўся невядомым, але сам запуск крыніца звязвае з планавымі выпрабаваннямі.
Гэты магчымы пуск адбыўся пасля таго, як Паўночную Карэю наведала дэлегацыя экспертаў ААН, якія павінны былі, паводле лютаўскага пагаднення, абмеркаваць дэталі спынення паўночнакарэйскага ядзернага рэактара, які іграе ключавую ролю ў праграме стварэння камуністычнай дзяржавай ядзернай зброі.
Нагадаем, што ў траўні Пхеньян запусціў як мінімум дзве ракеты малой далёкасці.
Пра паўночнакарэйскую пагрозу бяспецы ў рэгіёне пачалі казаць ў ліпені 2006 года, калі Пхеньян правёў маштабныя выпрабаванні сваіх балістычных ракет Taepodong-2.