Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Салігорскім уладам антэны не замінаюць... пакуль 18:47, 28/06/2007
"Ці праўда, што ў горадзе будуць прыбіраць спадарожнікавыя антэны? Калі так, то зь якой нагоды і ці магчыма іх усё ж такі пакінуць?", -- з такім пытаньнем да мясцовых уладаў зьвярнуўся ў рубрыцы "Гарачы тэлефон" газэты «Шахтар» салігорац Андрэй Мітуневіч. На яго пытаньне адказала галоўны архітэктар Салігорскага раёна С. Ф. Круглова.
“У пляне мерапрыемстваў па добраўпарадкаваньню і навядзеньню парадка да 50-годзьдзя горада Салігорска дэмантаж спадарожнікавых антэнаў не прадугледжаны” , -- паведаміла галоўны архітэктар.
За камэнтарам дадзенай заявы сайт Saligorsk.org зьвярнуліся да прадстаўніка салігорскіх дэмакратычных сілаў Аляксея Валабуева.
- Згодны, што пакуль у Салігорску спадарожнікавыя антэны зьнімаць не зьбіраецца. Але ж відавочна і тое, што гэтае рашэньне прымаецца не на ўзроўні мясцовых уладаў. Пакуль што такога загаду "з цэнтру" ня было. Аднак у любы час ён можа быць дадзены і тады ні якія заявы спадарыні Кругловай ня будуць граць ані якай ролі, -- адказаў Валабуеў.