Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сідорскі: «Мы маем патрэбу ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў» 12:11, 28/06/2007
Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначае недастатковыя аб`ёмы інвестыцыйнага імпарту. "Інвестыцыйны імпарт па асобных краінах адсутнічае. Мы маем патрэбу ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў у нашай краіне", – заявіў у Менску на нарадзе з гандлёвымі дарадцамі С.Сідорскі.
Пры гэтым ён адзначыў, што ўрадам Беларусі прынятая праграма інавацыйнага развіцця на 2007–2010 гады, у якой прадугледжанае стварэнне 100 прадпрыемстваў і 386 новых вытворчасцяў. Прэм`ер-міністр Беларусі падкрэсліў, што для выканання гэтай праграмы Беларусі неабходныя новае абсталяванне і новыя тэхналогіі, паведамляе “Інтэрфакс”.
У сувязі з гэтым ён звярнуўся да гандлёвых дарадцаў з заклікам працаваць з вядучымі краінамі, пастаўшчыкамі абсталявання. "Працуйце з вядучымі краінамі-экспарцёрамі, выбірайце абсталяванне згодна з запатрабаваннямі краіны", – сказаў С.Сідорскі. Пры гэтым ён адзначыў, што пры выбары тэхналагічнага абсталявання неабходна памятаць аб дырэктыве прэзідэнта №3. С.Сідорскі запатрабаваў, каб абсталяванне, якое выбіраецца, было сучасным і энергаэфектыўным.