Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца на скачках
11:36, 28/06/2007

Міністр замежных спраў Расеі прыбыў сёння ў Менск. Адказваючы на прэс-канферэнцыі на пытанне ці адбудзецца двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расеі і Беларусі на скачках, што маюць адбыцца 30 чэрвеня ў Растове-на-Доне, на якія запрошаныя лідэры краін СНД, міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сказаў: “Перакананы, што ў нашых прэзідэнтаў будзе магчымасць неаднаразова сустрэцца сёлета”. “Ну, а хто пераможа на скачках, паглядзім”, – падагульніў міністр у чацвер у Менску на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.

Тэрміны правядзення Вышэйшага дзяржсавета “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі пакуль не вызначаныя, паведаміў кіраўнік МЗС РФ. “Дата Вышэйшага дзяржсавета ўзгадняецца з улікам пасоўвання двухбаковага супрацоўніцтва з тым, каб прэзідэнты абедзвюх дзяржаў маглі падвесці вынікі”, – заявіў Лаўроў.

Масква спадзяецца на падтрымку Менска ў пытаннях ПРА

У Маскве разлічваюць, што ЗША і НАТА сур`ёзна паставяцца да довадаў расейскага боку аб немэтазгоднасці размяшчэння элементаў ПРА ЗША ва Усходняй Еўропе. "Спадзяюся, што нашы довады будуць успрынятыя сур`ёзна, ад іх няпроста адмахнуцца", – сказаў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Па словах міністра, у Масквы і Менска "ёсць агульнае прынцыповае разуменне, што пытанні, датычныя стратэгічнай стабільнасці, не могуць вырашацца ў аднабаковым парадку".

"Калі ўзяць і геаграфію, і геаметрыю, то гэтыя аб`екты ва Усходняй Еўропе не патрэбныя, мы падрабязна распавядаем пра гэта нашым амерыканскім партнёрам, а таксама ў Савеце Расея–НАТА і АБСЕ", – сказаў расейскі міністр.

Ён падзякаваў С.Мартынаву "за паспяховае супрацоўніцтва і датычна звычайных узброеных сілаў у Еўропе, і па праблемах ПРА, і па такіх істотных задачах, як рэфармаванне АБСЕ".

Менск спадзяецца на разважлівасць Еўропы

У сваю чаргу, С.Мартынаў заявіў, што, на думку беларускага боку, у размяшчэнні элементаў амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны ў Еўропе ля межаў Беларусі няма неабходнасці.

"Беларускі бок лічыць, што неабходнасці ў перабазаванні элементаў ПРА у Еўропе няма", – заявіў С.Мартынаў.

Пры гэтым ён адзначыў, што беларускі бок не можа заставацца абыякавым да гэтых дзеянняў, бо размяшчэнне ПРА мяркуецца непасрэдна ля беларускай мяжы.

"Мы спадзяемся, што тымі, хто прасоўвае гэтыя палажэнні, будзе занятая разумная пазіцыя і крокаў, парушаючых стабільнасць, не будзе", – падкрэсліў С.Мартынаў.

Як паведаміў кіраўнік МЗС РФ, падчас яго перамоваў з беларускім калегам абмяркоўваўся ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама пытанне аб выраўноўванні правоў грамадзян на тэрыторыі Беларусі і грамадзян Беларусі на тэрыторыі Расеі, дамова пра гэта была падпісаная раней.

"Спадзяюся, грамадзяне нашых краін павінны ўжо адчуваць уздзеянне гэтых дамоўленасцяў на сабе", – падкрэсліў расейскі міністр.

У сваю чаргу С.Мартынаў сказаў, што Беларусь і Расея ў неўзабаве маюць намер засяродзіць свае намаганні на кроках, якія дазволяць забяспечыць роўныя правы як для грамадзян дзвюх краін, так і для суб`ектаў гаспадарання.

Па словах С.Мартынава, "знешнепалітычныя ведамствы плануюць вырашаць агульныя задачы ў сферы міжнароднай бяспекі, у прыватнасці, па пытанні рэжыму нераспаўсюджання звычайных узбраенняў у Еўропе". Ён таксама паведаміў, што ў студзені–лютым у Менску пройдзе сумесная калегія знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі, на якой будзе зацверджаны план сумесных дзеянняў на самыя блізкія два гады.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: