Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На пасады ў СНД прызначаюць палітыкаў, якіх «незразумела куды дзець»
12:03, 28/06/2007

Тэрмін паўнамоцтваў Уладзіміра Рушайлы на пасадзе выканаўчага сакратара СНД мінуў яшчэ 14 чэрвеня. Спроба Масквы зацвердзіць на гэтую пасаду былога старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі Аляксандра Вешнякова правалілася. Апратэставаў выбар Крамля Аляксандр Лукашэнка.

Чалавек, які займае пасаду выканаўчага сакратара Саюза незалежных дзяржаў, у дадзеным выпадку Уладзімір Рушайла, рэдка прыцягваў да сабе ўвагу. Простаму абывацелю часам цяжка зразумець, чым займаецца гэты высокапастаўлены службоўца і завошта ён адказвае. Па законе, выканаўчы сакратар прызначаецца саветам кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці з прапановы адной з дзяржаў-удзельніц тэрмінам на тры гады. У яго абавязкі ўваходзіць арганізацыя падрыхтоўкі дакументаў, правядзенне паседжанняў і каардынацыя працы органаў СНД.

Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка наклаў вета на зацвярджэнне былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Расеі Аляксандра Вешнякова на пасаду выканаўчага сакратара СНД, сітуацыя адразу прыцягнула ўвагу экспертаў. Па адной з версій, такая пазіцыя беларускага кіраўніка тлумачыцца тым, што Вешнякоў раней неаднаразова заяўляў пра недэмакратычнасць і непразрыстасць беларускіх выбараў.

Галоўны рэдактар часопіса “Россия в глобальной политике” Фёдар Лук`янаў сумняваецца, што асабістыя стасункі паміж былым кіраўніком Цэнтрвыбаркама Расеі і беларускім кіраўніком ляглі ў аснову канфлікту. На яго думку, адказ трэба шукаць на ўзроўні кіраўніцтва дзяржаў:

“Поле напружанасці паміж Менскам і Масквой, якое дасягнула піка на пачатку гэтага года, пасля газавага канфлікту і асабліва нафтавага канфлікту, я думаю, гэта нейкі сігнал, што Беларусь не здаволеная сваім становішчам у стасунках з Расеяй, па-першае. Па-другое, атрымоўваецца дзіўная гісторыя. З аднаго боку, Расея гаворыць пра неабходнасць падвышэння значнасці гэтай арганізацыі, абмяркоўваюцца рэформы, мадэль стасункаў, але пры гэтым як бы на ключавы пасаду прызначаюцца тыя з расейскіх палітыкаў, каго трэба кудысьці дзець, а куды дзець – незразумела”, – заявіў эксперт у інтэрв`ю Расейскай службе радыё “Свабода”.

На думку іншых экспертаў, сама працэдура вылучэння Аляксандра Вешнякова на пасаду выканаўчага сакратара СНД магла выклікаць негатыўную рэакцыю не толькі ў беларускага кіраўніка, але і ў лідэраў іншых дзяржаў.

У Санкт-Пецярбургу, дзе праходзіў саміт СНД, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, абвясціўшы пра сваё кадравае рашэнне, проста паставіў калегаў па садружнасці перад фактам. Раней такія кандыдатуры ўзгадняліся на ўзроўні адпаведнай камісіі, што азначала хоць бы фармальнае захаванне правіл гульні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: